Авторизация
 

Сямейнае гняздзечка будуюць у Міёрах

 Сотым у 2015 годзе ў аддзеле загса рэгістраваўся шлюб Аляксандра Пучынскага і Ганны Кукуць. Урачыстасць адбылася 21 лістапада.

Саша і Аня жывуць у Міёрах. Запрашаюць у госці сяброў. І плануюць павялічыць сям'ю ўдвая.
Сямейныя будні праходзяць па класічным сцэнарыі. Раніцай збіраюцца на работу. Аня—галоўны спецыяліст ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання. Саша адказвае за ахову працы ў ПМК-55. Вечарам маладая гаспадыня гатуе піццы і запяканкі. Муж тым часам адпачывае за камп'ютарам. З хатнімі клопатамі дапамагае. І посуд памые, і кватэру прыбярэ.


— У нас быў перыяд, які называюць прыціркай характараў, — расказвае Аня. — Мне патрэбны зносіны, Саша любіць пабыць адзін. Кампраміс знайшлі. У нас дома часта бываюць госці. Сябры мужа сталі сябрамі нашай сям'і. Разам бавім час за інтэлектуальнымі забавамі.


Менавіта за гульнёй у "Манаполію" маладыя людзі ўпершыню ўбачыліся. Знаёмыя прапанавалі Ані наведаць свайго таварыша, які ляжаў дома хворы. Дзяўчына тады вучылася ў тэхналагічным універсітэце ў Віцебску, хлопец у каледжы ў Гарадку. Пасля бачыліся ў Міёрах, а гады праз два пасля першай сустрэчы зразумелі, што паміж імі светлае пачуццё. Абяцанне быць разам у радасныя і сумныя хвіліны далі адно аднаму і Богу. Пасля рэгістрацыі ў загсе вянчаліся ў касцёле.


Будаваць сямейнае гняздзечка засталіся ў Міёрах. Тут бацькі Аляксандра, часта ў іх бываюць. Ездзяць на малую радзіму Ані ў Мілейкі.
—Нам падабаецца правінцыя,—гаворыць Аня.—Ціха, спакойна. Ад вялікага горада хутка стамляешся.
У маладой сям'і планы на шчаслівую будучыню—жыць у згодзе, клапаціцца пра дабрабыт, гадаваць дзетак. 

Фота з архіва сям'і Пучынскіх.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 563
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 74 145
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 42 239
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 924
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 644
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 519
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 504
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 11 апреля 2018
Иван, Исаакий, Кирилл, Корнилий, Марк, Михаил, Филипп

Именины 10 апреля 2018
Василий, Иван, Иларион, Илья, Николай, Степан

Госці краін
free counters
Партнеры сайта