Авторизация
 

Домік на ціхай Прыазёрнай вуліцы ў Ідолта

   У Леаніда Максімавіча і Галіны Антонаўны дзесяць унукаў і 12 праўнукаў, якіх лёс параскідаў па Беларусі, Украіне, Расіі, нават Англіі. На сцяне дома ў Леаніда Максімавіча і Галіны Антонаўны Манякоў чатыры вялікія партрэты.
— Сыны, — перахоплівае мой позірк гаспадар. — Старэйшы Генадзь быў старшым следчым, начальнікам следчага аддзела краявога ўпраўлення тады яшчэ міліцыі Краснадарскага краю, цяпер палкоўнік у адстаўцы, жыве ў Растове. Па яго шляху пайшлі дзеці — дачка таксама палкоўнік, кандыдат юрыдычных навук, сын — маёр, кіруе ахоўнікамі ў Разані.

Валерый закончыў Полацкі лясны тэхнікум, потым быў майстрам па дрэваапрацоўцы Браслаўскага лясгаса. Ігар стаў энергетыкам пасля Віцебскага політэхнікума, па спецыяльнасці працаваў у Астраханскай вобласці, затым перабраўся на ўкраінскую Данеччыну, узначальваў энергетычную службу на розных прадпрыемствах і шахтах—гадаваў траіх дзяцей. Цяпер сыны Леаніда Максімавіча пенсіянеры. Малодшы Аляксандр таксама пачынаў з Полацкага ляснога тэхнікума. Потым набыў педагагічную адукацыю, выкладаў у школах нашага раёна, але ў сталым узросце крута памяняў поле дзейнасці. На жаль, напаткаў невылечную хваробу. Дочкі яго таксама спачатку настаўнічалі.


Гэтая галіна Манякоў паходзіць з Атрошкава, вёсачкі паблізу Дзісны. Цяпер там засталіся толькі дзве хаты, а калі нарадзіўся Леанід Максімавіч, у 1932-ім,—туліліся пад два дзясяткі. Цікава было даведацца, што паважлівыя адносіны да педагогікі ў сям'і Манякоў —  традыцыйнае, спадчыннае. Па прыкладзе бацькі настаўніка пасля сямігодкі ў Полацкае педвучылішча калісь паступіў Леанід Максімавіч, хаця адолець яго не дазволілі абставіны. Потым педінстытут закончыў малодшы брат Генадзь, які вучыў дзяцей ў Дзісне, працаваў у райкаме партыі і райвыканкаме ў Міёрах. Абодва выбралі ў жонкі настаўніц. Традыцыю цяпер працягваюць унукі. Дарэчы, у Леаніда Максімавіча і Галіны Антонаўны дзесяць унукаў і 12 праўнукаў, якіх лёс параскідаў па Беларусі, Украіне, Расіі, нават Англіі.


— Сыноў я вучыла ў пачатковых класах, а затым нямецкай мове — у старэйшых, — заўважае Галіна Антонаўна.


  Сваіх вучыць не складаней, чым чужых?
— Яны раслі паслухмянымі, праблем з імі не было.
Пасля ўдакладнення роднасных адносін прашу расказаць пра мінулае Леаніда Максімавіча. Яму споўнілася 85, з гэтай нагоды адзначаны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта "за актыўную грамадскую дзейнасць, асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху і патрыятычнае выхаванне моладзі".


Леанід Маняк працоўную дзейнасць пачаў 15 жніўня 1949-га, семнаццацігадовым юнаком. Тады прызначаны адным з чатырох настаўнікаў Завуццеўскай пачатковай школы. Малады, энергічны, камсамолец. Запалу хапала не толькі на школьныя справы. Хутка калгасная моладзь выбрала яго сакратаром камсамольскай арганізацыі сельгасарцелі імя Сталіна. А гэта клопаты пра правядзенне сходаў і масавых мера-прыемстваў, арганізацыю палітвучобы і дзейнасці групы са-дзеяння міліцыі па выкараненні бандытызму, вечарыны, канцэрты, забеспячэнне росту радоў, спаборніцтва на вытворчасці і многае іншае. А пра тое, што нямала ўдалося дасягнуць, сведчыць Ганаровая грамата ЦК ЛКСМБ ад 4 жніўня 1951 года, якой узнагароджана камсамольская арганізацыя гаспадаркі "за актыўны ўдзел у арганізацыі нарыхтоўкі торфа на ўгнаенне калгасных палёў".


 Кватараваў тады Леанід Максімавіч у Бялевічаў у Чалнічыне. Там і пазнаёміўся з дачкой гаспадароў, дзісенскай дзесяцікласніцай Галяй. Яна добра вучылася і выдатна ведала нямецкую мову. Таму як атрымала атэстат сталасці, стала не проста піянерважатай Фурсянскай школы, але і выкладчыцай замежнай мовы. Маладыя людзі прыглянуліся адзін другому, у 1952-м стварылі сям'ю, як аказалася, на ўсё жыццё. Хаця і выпрабаванняў давялося вытрымаць нямала. Ужо ў наступным годзе Леаніду Максімавічу нагадалі, што не закончыў педвучылішча, давялося стаць загадчыкам Прасёлкаўскага сельскага клуба, а яго маладая жонка перавялася ў Цвецінскую школу. Потым служба ў арміі і выкананне абавязкаў сакратара камсамольскай арганізацыі ваеннай часці. І зноў Ганаровая грамата ЦК ВЛКСМ ад 10 студзеня 1956-га радавому Л.М. Маняку "за выдатныя паказчыкі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы". Такі "паслужны спіс" пасля дэмабілізацыі паспрыяў, каб Леаніду Максімавічу прапанавалі пасаду інструктара Дзісенскага райкама ЛКСМБ. Трапіў у кадравы рэестр райкама партыі. Гэта не абяцала нейкай асаблівай пратэкцыі, аднак быў пастаянны кантроль за вынікамі працы, дасягненнямі, вучобай, уступленнем у партыю, сямейнымі справамі. Паступалі і прапановы "на самастойны ўчастак работы".


Вось такім парадкам Леанід Максімавіч у сакавіку 1957 года быў абраны старшынёй Туркоўскага сельскага Савета. З таго часу адлічвае і партыйны стаж. Выпрабаванне, можна лічыць, вытрымаў, а яшчэ закончыў завочна Гарадоцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. Праз два гады заняў пасаду намесніка старшыні калгаса імя Суворава па аргмасавай рабоце, сакратара партыйнай арганізацыі. Гэта была вялікая сельгасарцель, часткі якой пазней уліліся ў калгасы імя Кірава (сучаснае ААТ "Узмёнскі край") і імя Кутузава (цяперашні ААТ "Дрыгучы"). Спраў хапала, бо не толькі працаваў з людзьмі, але і кіраваў ходам спраў на палях, фермах. Потым гэта будзе сфармулявана для сябе наступным чынам: імкнуўся так жыць з калектывам, каб кожны падначалены разумеў тваю лінію, каб кожны ад душы працаваў на сваім месцы. І самому даводзілася старацца. Гэта ў перыяд імклівых пераўтварэнняў—рэарганізацый таго часу таксама было няпроста. Таму пабываў брыгадзірам паляводчай брыгады, памочнікам механіка, зноў намеснікам старшыні, толькі ўжо калгаса імя Кутузава. У гэтай гаспадарцы на раённым узроўні асабліва заўважаны яго намаганні па павелічэнні вытворчасці льнопрадукцыі. Адным словам, прайшоў гартаванне канкрэтнай справай. Пасля атрымаў накіраванне на сталічныя паўгадавыя курсы падрыхтоўкі кіруючых кадраў, затым заняў пасаду сакратара партарганізацыі, намесніка старшыні калгаса "Светлы шлях". Для Леаніда Максімавіча гэта зноў пастаянныя дзённыя і начныя паездкі па палях і фермах, работа з людзьмі, для Галіны Антонаўны—чарговы пераезд ва неўладкаванае жыллё з чатырма дзецьмі і новая школа. Дрыгуцкая сямігодка засталася ў памяці Пахвальным лістом Міёрскага райкама камсамола "за актыўную работу па камуністычным выхаванні піянераў і школьнікаў". Паташнянская запомнілася тым, што яна, старшыня прафсаюзнай арганізацыі, падмяняла на летні час дырэктара, які ад'язджаў у родныя мясціны, і клапа-цілася пра рамонт памяшканняў і ўсяго будынка, завоз мэблі калгасным транспартам.


"Самастойны ўчастак работы" напаткаў Леаніда Максімавіча адразу пасля навагодніх святаў 1971 года—пасада старшыні калгаса "Кастрычнік". Нагадвае, што такое рашэнне было прынята ў райкаме партыі ў дзве гадзіны пераднавагодняй ночы! Замяніў у ім, хто б падумаў, Мікалая Калолу, з якім не толькі разам вучыўся на рэспубліканскіх курсах, але і жыў у адным пакоі інтэрната. Пачынаць было надта цяжка, бо фураж для статка заставаўся толькі ў бухгалтарскіх справаздачах, каровы галадалі. Добра, што выручылі саломай суседнія калгасы "Парыжская камуна", "За мір", "Рассвет". Парадай і справай падтрымлівалі першы сакратар райкама партыі Васіль Агееў, старшыня райвыканкама Васіль Бутоўскі, галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі Гілярый Талкач. Але і самому даводзілася займацца вытворчымі справамі літаральна ад цямна да цямна, ды і начамі. Спачатку ездзіў па гаспадарцы на кані, потым механік дапамог аднавіць старэнькі матацыкл "Днепр", старшыня райспажыўсаюза Васіль Чычкан нейкім чынам "перасунуў" чаргу на асабісты матацыкл з люлькай. Толькі пазней калгасу вы-дзелілі "Масквіч-пікап".


Галіна Антонаўна тым часам выкладала нямецкую мову ў Кублішчынскай васьмігодцы, забяспечвала трывалае веданне прадмета ў вучняў. Гэта пацвярджае ўзнагарода раённага аддзела народнай асветы.
Пяць гадоў вялікага напружання старшыні дазволілі ўмацаваць эканоміку калгаса. Першыя поспехі засведчаны Ганаровай граматай райкама партыі і райвыканкама, медалём "За працоўную доблесць". Але паказчыкі патрабавалася паляпшаць і "на паперы", што не ў характары Леаніда Максімавіча. І ён напісаў заяву "па ўласным жаданні".


Аўтарытэт стараннага гаспадарніка дазваляў Леаніду Максімавічу выбіраць месца наступнай працы з прапаноў ад кіраўніцтва раёна. Але тут сваё рашучае слова сказала Галіна Антонаўна: хопіць сям'і туліцца па чужых неўладкаваных кутках, час атабарыцца на пастаянна. Такім месцам выбралі Ідолта са сціплай пасадай старшыні прафкама для яго і выкладаннем замежнай мовы ў Мілашоўскай школе—для яе. Толькі "сціплая", калі размова ідзе пра работу з людзьмі, зусім не азначае бесклапотная, непрыкметная. Гэта пацвярджае стос ганаровых грамат раённага і абласнога ўзроўню, якімі адзначаны працоўныя намаганні Леаніда Максімавіча і Галіны Антонаўны да выхаду на заслужаны адпачынак.

…З замілаваннем пакідаю невялікі дагледжаны домік на ціхай Прыазёрнай вуліцы ў Ідолта. Узрост і стан здароўя не дазваляюць яго гаспадарам трымаць жыўнасць, даглядаць вялікі агарод. Аднак яны пільна сочаць за становішчам спраў на Міёршчыне праз публікацыі раённай газеты, у краіне і за мяжой — па тэлевізары. І чакаюць добрых вестак ад дзяцей, унукаў і праўнукаў, якія паблізу і ўдалечыні. Ганарацца, што далі шлях у самастойнае жыццё многім людзям. 

На здымку (унізе): Галіна Антонаўна з вучнямі Мілашоўскай школы.

Фота аўтара і з сямейнага альбома Манякоў. 

Леанід  МАТЭЛЕНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта