Авторизация
 

Сям'я Дзям'янавых з Міёр з тытулам пераможцы

 Апошнім часам Дзям'янавым шчыра ўсміхаецца ўдача. Але выключна дзякуючы працавітасці. Галава сям’і стаў лепшым вадзіцелем у галіновых спаборніцтвах паштовай сувязі, гаспадыня ў раёне заваявала званне "Аўталэдзі-2017". Але самы прыемны сюрпрыз — перамога ў конкурсе шматдзетных сем'яў. Выйгралі ў раённым этапе, прайшлі адбор на вобласць і сталі дыпламантамі ІІІ ступені. Гэта гонар для ўсёй Міёршчыны і чарговая нагода парадавацца за дружную сям'ю.

Як усё пачыналася?

Марына пасля ўніверсітэта выкладала беларускую мову і літаратуру ў Новапагосцкай школе. Неяк дзяжурыла на вечары сустрэчы аднакласнікаў. Саша туды прыйшоў як выпускнік, запрасіў прыгожую настаўніцу на танец. І, напэўна, пашкадаваў, чаму яго такая не вучыла. Слова за слова, праз паўгода пабраліся шлюбам і павянчаліся. Атабарыліся ў Міёрах. Марына цяпер загадвае аддзяленнем сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ў тэрытарыяльным цэнтры. Аляксандр па спецыяльнасці тэхнік-меліяратар, але ўжо пяць гадоў як начальнік участка перасоўнага аддзялення паштовай сувязі.


Разам Дзям'янавы дзевяць гадоў. Падрастаюць трое дзетак. Васьмігадовы Паша нарадзіўся на Пятра і Паўла, у гонар аднаго са святых і названы. Мама яго характарызуе джэнтэльменам, з якім ахвотна сябруюць дзяўчаты. Шасцігадовы Яўген сёлета пайшоў у школу. Рухавы, актыўны, любіць спорт. Трохгадовая Палінка добра малюе, у яе мора фарбаў. Толькі адвярніся, як стануць "узорыстымі" тумба ў кухні або люстэрка ў шафе-купэ.

Скарбы Шахерэзады

Дзям'янавы ў поўным складзе сёлета паўдзельнічалі ў конкурсе шматдзетных сем'яў, арганізаваным па праграме дэмаграфічнай бяспекі. Па сутнасці, гэта спаборніцтва творчых. Спяваць або танцаваць? — разважалі. Чаму б не паказаць усё, што ўмеем? Марына з маленства абшывала лялек, як з'явіліся свае дзеткі — прыдумляе ім маскарадныя касцюмы. У конкурсе Дзям'янавы прыбраліся ў герояў з казкі "Шахерэзада" і праінсцэніравалі яе. Султан, рыцары, прынцэса, жар-птушка, Джэк верабей і сама галоўная гераіня… Хто толькі не паўстаў перад гледачамі ў творчых абліччах пад аўтарствам Марыны. У яе калекцыі падобных касцюмаў пад 30. Кожны майстрыца малюе ў галаве, затым спраўляе тэхнічныя моманты-выкрайкі і лякалы… Яшчэ ў спаборніцтве сям'я на сцэне будавала дом, а пра свой радавод расказвала ў вершах (іх Марына складае сама). У выніку Дзям'янавы сталі першымі ў раёне і сярод 30 сем'яў прайшлі адбор у абласным туры, дзе занялі ІІІ месца і атрымалі грашовую прэмію. Клопатаў на падрыхтоўку затрачана многа, але ўсе яны прыемныя. Асаблівая радасць дзецям.
Да таго ж, Аляксандру пашчасціла на прафесійнай ніве. Па практыцы і тэорыі ён прызнаны лепшым вадзіцелем поштамабіля ў вобласці. У 2014 годзе адзначаны Граматай міністэрства. Словам, ас.


Не саступае і яго жонка. За рулём 10 гадоў і сёлета перамагла ў раённым конкурсе "Аўталэдзі". З мужам пакуль дзеляць на дваіх "Daewoo Leganza" і задумваюцца пра міні-вэн для вялікай сям'і, бо ў седане становіцца цесна.

 Прасторна ў доме

Месца хапае ў прасторным доме, які Дзям'янавы пабудавалі ўласнымі рукамі. Многае ў інтэр'еры сканструявалі самі, бо да гэтага вялікія ахвотнікі. Тым больш вобразнасць зашкальвае, а ў продажы ёсць не ўсё задуманае. Са старой савецкай шафы зрабілі сучасную купэйную, змайстравалі і перацягнулі тканінай шырокую вуглавую канапу. У гаспадыні ёсць уласны кабінет, куды ўваход абмежаваны. Там вялікі стол для шыцця, люстэрка, швейная машына і 40 катушак з падстаўкамі для нітак… Цікуецца зайсці ў маміны апартаменты дачушка Паліна, і ёй гэта часам дазваляецца.


Дзям'янавы любяць ператвараць непатрэбныя рэчы ў карысныя. Бацькам зрабілі лазовую альтанку з галінак вінаграду. Кручаныя палены, якія не ўдавалася расшчапіць, разрэзалі ўпоперак і выкарысталі як тратуарную плітку.


Марына пляце падзелкі з трубачак, гафрапаперы і саломкі. Вырошчвае кветкі, якіх пад 200 вазонаў, смачна гатуе, даглядае агарод. Аляксандр — спакойны і працавіты, усё ўмее і выконвае з ахвотай. А яшчэ спартсмен. Жонка расказвае, што не аднойчы ён выступаў у абласной камандзе па лыжах, гіравым спорце, бегу.
У сям'і Дзям'янавых лад, бо яны адзін аднаго паважаюць, перадаюць лепшыя традыцыі дзецям, любяць родны горад і вераць у дабрыню. 

З прадстаўлення радавода, якое
напісала Марына Дзям'янава

Прекрасное дерево есть у меня.
Оно мне — семья,
И оно мне — родня.
На дереве этом до старческих лет
Гнездился Савелий, это мой дед.
Здесь дяди и тети,
Здесь мама моя,
На веточке этой прижился и я!
И, как в колыбели, со мной до утра
На дереве этом качались ветра.
А листья трезвонили, как бубенцы,
Когда у меня появились птенцы.
Здесь детские трели звучат каждый год — 
Растет и крепчает Савелия род.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта