Авторизация
 

Пётр і Дзіслава Матэленкі з Камянполля і іх багацце ў дзецях і ўнуках

 Пётр Уладзіміравіч і Дзіслава Антонаўна Матэленкі з Камянполля кажуць, што іх галоўнае багацце — дзеці і ўнукі. Дзяцей пяць, унукаў пакуль восем. 

На ціхай вясковай вуліцы цагляны дом. Ля параднага ўваходу куст бэзу, за ім высокая яблыня. Невялікі ўтульны падворак вартуюць два сабакі. Ля іх смела прагульваюцца кураняты. Побач з ганкам драўляная лаўка. Хораша тут на свежым паветры слухаць расповяды гаспадароў пра жыццё-быццё.

Для вялікай сям'і хопіць месца

У гэтым доме Пётр Уладзіміравіч і Дзіслава Антонаўна жывуць сорак два гады. Набылі яго праз год пасля вяселля. Домік быў на два пакоі. Павялічылі яго ўдвая. Цяпер хапае месца для дружнай сям'і. Дзеці прыязджаюць на выхадныя, унукі гасцююць на канікулах. На рэлігійныя святы і сямейныя падзеі запрашаюць сваякоў. Апошні раз збіраліся ў маі —  праводзілі ў армію малодшага сына Кірыла.


У Матэленкаў чацвёра сыноў і дачка. Старэйшы Уладзімір працуе ў "Міёрскім райаграсэрвісе". Павел жыве ў Сіцькове, заняты ў ААТ "Мікалаёўскі". Сняжана ў Верхнядзвінску, дзяжурыць у цэнтры аператыўнага ўпраўлення раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Вадзім служыць выратавальнікам у пажарнай часці ЛВДС "Дзісна". Па дарозе дадому ў Пераброддзе часта заязджае да бацькоў. Кірыл да прызыву працаваў у лясніцтве. Цяпер праходзіць курс маладога байца ў Пячах, пасля адправіцца ў вайсковую часць у Заслонаве Лепельскага раёна.


— Дзеці дружныя. Не забываюць бацькоўскі дом, сем'ямі прыязджаюць. Ваду нам правялі, пральную машыну падарылі, — расказвае Пётр Уладзіміравіч. — Ва ўсім дапамагаюць. Сена разам сушылі і бульбу сямейнай талакой выкапалі.
— Дзякаваць Богу, усе годнымі выраслі,—радуецца Дзіслава Антонаўна.


Працоўная педагогіка

У дбайных вяскоўцаў галоўны ўрок — працоўнае навучанне. Матэленкі выкладалі яго сваім дзецям на ўласным прыкладзе. Да сельскай працы прывучаны змалку.


— Нас у бацькоў трое было, жылі ў вёсцы Робава, — расказвае Дзіслава Антонаўна. — Мама кароў даіла, тата цялят даглядаў. Мы са школы прыходзілі і ішлі на ферму ім дапамагаць.
—І ў нашай сям'і трое дзяцей расло,—гаворыць Пётр Уладзіміравіч. — Нарадзіўся я ў Цілеўцах. Пасля бацькі купілі хату ў Сякерках. Адтуль за чатыры кіламетры хадзіў у школу ў Камянполлі. Цяпер дзецям добра, аўтобус возіць. А я, бывае, ровар у таты вазьму цішком, пасля даставалася за гэта. Восем класаў скончыў у Міёрах. Затым вучыўся на курсах трактарыстаў.


Пётр Уладзіміравіч і Дзіслава Антонаўна працавалі ў калгасе "Праўда", які пасля ўвайшоў у склад райаграсэрвісу. Трактарыст трыццаць чатыры гады круціў баранку "Беларуса" з прычапным пагрузчыкам. Грузіў рулоны з саломай, сянаж, даламітку. У пачатку 90-х зімаваў у Гродзенскай вобласці. У гаспадарках Міёршчыны не хапала кармоў. Механі-затараў накіравалі ў Бераставіцу. Пагружаў салому ў кузаў МАЗа, у таварныя цягнікі. Нямала папрацаваў рукамі. Прыгадвае суботнікі і нядзельнікі, калі на золку выходзілі з косамі на калгасныя палі.
— Для сваіх кароў сена на няўдобіцах нарыхтоўвалі, усе канавы абкошаныя стаялі, — расказвае гаспадар. — Калі збоку глядзець, здаецца, касіць проста. А для гэтага сіла ў руках патрэбна. Як і кароў даіць. Гэтаму я так і не навучыўся.


Дзіслава Антонаўна даіла кароў дваццаць тры гады. Уставала а палове чацвёртай раніцы, бо ў чатыры трэба быць на працы. У шэсць кароў выганялі ў поле. Тады ў пашавы перыяд статак начаваў на ферме. Там даілі апаратамі, у полі—рукамі. Штодня па дваццаць сем кароў. Дзяжурная даярка яшчэ павінна была навесці парадак на ферме, вымыць бітоны. Астатнія ехалі за кармамі. У перапынках паміж дойкамі даглядалі калгасныя буракі і ўласную гаспадарку.


Гледзячы на бацькоў, раслі працавітымі дзеці. Змалку адрознівалі гародніну ад пустазелля, умелі працаваць з граблямі і віламі, збіралі ягады ў лесе.


"Ведь внучат любят больше детей…"

Нашу размову з цікавасцю слухаюць трое ўнукаў. Віка і Цімур з Сіцькова, Эльдар з Верхнядзвінска. Амаль аднаго ўзросту, вучацца ў пачатковых класах. Ім весела ўтраіх. Катаюцца на веласі-педах, гуляюць з сабачкам па мянушцы Хаця. Смяюцца, калі той шчыра стаіць на задніх лапках і просіць што-небудзь смачненькае.


— Унукі ўсё лета ў нас, — кажа бабуля. — Па гаспадарцы дапамагаюць. Гародніну поляць, з Вікай кароў вечарам доім. Цімур дровы хацеў пасячы, але дзед забараніў. Малы яшчэ для такой работы.


— Бабулю яны больш любяць, — нібы крыўдуе гаспадар. — Я строгі бываю. Калі свавольнічаюць, заўвагі раблю.
Аднак купленымі ў аўтамагазіне ласункамі малыя падзеляцца і з дзядулем, і з бабуляй.


Самаму малодшаму ўнучку Астапу другі месяц. Старэйшай Ані васемнаццаць год. Вывучылася на прадаўца, праходзіць практыку ў магазіне ў Міёрах.
—Дзеля ўнукаў і жывём,—заўважаюць дзядуля і бабуля.—Любім іх і шкадуем нават больш, чым дзяцей. Рады, што малыя ў нас часта бываюць.


Без працы — як птушка без крылаў

Пётр Уладзіміравіч і Дзіслава Антонаўна некалькі год на заслужаным адпачынку. Па-ранейшаму ўстаюць на золку і бяруцца за звыклыя справы. Трымаюць дзвюх кароў, па трое в'етнамскіх і звычайных свіней, качак і курэй. Раней конь быў. Замянілі на мотаблок.
— Ён аваднёў не баіцца, — жартуе гаспадар.


Тэхнікай дапамагае райаграсэрвіс. Рукамі столькі не зробіш, як у маладыя гады.
Выхадны ў Матэленкаў у нядзелю і ў праваслаўныя святы. У такія дні да мінімуму зводзяць гаспадарчыя клопаты. Едуць на сваім аўтамабілі ў царкву ў Пераброддзе. Па нядзелях — на рынак у Міёры ці Браслаў, у госці да родных. Адрасоў шмат, бо з усімі сваякамі падтрымліваюць цёплыя адносіны.


Дома ў вольны час глядзяць тэлевізар, чытаюць газеты. Самай лепшай лічаць "Міёрскія навіны". Ёсць камп'ютар з выхадам у інтэрнэт. Але яго нават уключаць не ўмеюць. Гэтая забава для ўнукаў.


Доўга адпачываць не прывыклі. Не ўяўляюць свой сельскі лад без агарода і сенажаці, без гадаванцаў у хляве, без слоікаў з бруснічным варэннем, засоленымі агуркамі ды салянкамі.


— Без працы не ўмеем, — гаворыць Пётр Уладзіміравіч. — Хоць і здароўе ўжо не тое, але сядзець склаўшы рукі цяжка.
— А што ж тады рабіць? — здзіўляецца Дзіслава Антонаўна. — Дзецям і ўнукам хочацца дапамагчы. Ды і сумна без справы. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 77 877
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 38 917
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 15 216
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 14 216
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 13 175
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 13 100
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 6 010
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 ноября 2017
Александр, Алексей, Богдан, Валерий, Василий, Вениамин, Георгий, Григорий, Евгений, Иван, Иларион, Кирилл, Константин, Михаил, Николай, Павел, Сергей, Федор, Федот, Елизавета, Афанасий

Именины 19 ноября 2017
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Госці краін
free counters
Партнеры сайта