Авторизация
 

Маладыя сем'і ў візіт-цэнтры "Ельня"

 У фестывалю "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" ёсць традыцыі. Напрыклад, сустрэчы маладых сем'яў райцэнтра. 14 верасня дзеці і бацькі сабраліся ў візіт-цэнтры "Ельня".

Планы наведаць экалагічную сцежку і паназіраць за жураўлямі парушылі дажджы і вецер. Завочнае знаёмства з балотам аказалася не менш цікавым.


Супрацоўнік установы Марына Гернат расказала шмат цікавага. Пра журавоў, белых курапатак і чорнаваллёвую гагару, пра мох-сфагнум і марошку, пра балотную ваду і паветра. Даведаліся, што падчас асенняй міграцыі на Ельні спыняецца трыццаць пяць тысяч журавоў, а пяцьдзясят жураўліных пар тут гняздзяцца. На балоце няма камароў, у такім асяродку яны адчуваюць сябе некамфортна. Ва ўраджайны год можна сабраць пяцьсот тон журавін, а марошку ўбачыш зрэдку. У візіт-цэнтры распрацавалі новы турыстычны маршрут "Краіна воблачнай ягады". Вядзе туды, дзе расце марошка. Яна падобная на воблака, калі разглядаць праз павелічальны прыбор.


Экскурсія завяршылася чаяпіццем за праглядам відэафільмаў пра ландшафтны заказнік "Ельня". Напой з сабраных на балоце і лугах траў спадабаўся. На памяць засталіся тэматычныя буклеты, наклейкі з лагатыпам "Ельні" і маскі жураўля. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта