Авторизация
 

Простае шчасце Кавалёнкаў з Язна

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял аўтара.

Сям'я Кавалёнкаў з Язна любіць парадак у хаце, эстэтыку ў двары і спаніэляў.

Атрыманы ў спадчыну дом выглядае свежа. Сцены аздоблены сайдынгам, да выкладзенага пліткай парога вядзе алея з лілей. У двары шмат кветак, дэкаратыўныя кусты, яркі матылёк. І два вальеры для сабак.

Яшчэ агарод, сад з малінай, вішнямі і яблынямі, хлеў з парасятамі і курамі. Цёплай парой гаспадароў Пятра Антонавіча і Дзіну Мікалаеўну рэдка застанеш у хаце. Занятыя на прысядзібным участку. Трэба клумбы прапалоць, кустам форму надаць, з дрэў ураджай сабраць і так далей. Кветкі вырошчвае гаспадыня. Дэкаратыўныя фігуркі з дрэва і металу майструе гаспадар. Пра чысты агарод клапоціцца малодшая дачка Святлана. Яна скончыла дзясяты клас, вызначаецца з прафесіяй. Старэйшая Вольга замужам, жыве ў Напаволацку, працуе сакратаром у паліклініцы.


 — Дзяўчаты ў нас працавітыя. З маленства самі заўважалі, дзе трэба дапамагчы, не ленаваліся, — расказвае Дзіна Мікалаеўна. — Што буду рабіць, калі Света вучыцца паедзе? Парадак у доме яна падтрымлівае, з працы прыходзім — вячэра гатова. Толькі да лесу дочак не прывучылі. У грыбы з мужам удваіх ходзім.


Разам з марынаванымі грыбамі займаюць месца ў склепе слоікі з рыбнымі кансервамі. Ловіць рыбу гаспадар, прыгатаванне — за гаспадыняй. Натурпрадуктам уласнай вытворчасці частуюць гасцей. У Кавалёнкаў шмат сваякоў, якія ўлетку ахвотна пакідаюць шумныя гарады і спяшаюцца ў сельскае прыволле. Гасцям тут рады. Тады адкладваюцца ўсе нетэрміновыя справы і наступае пара адпачынку з купаннем на возеры і пікнікамі ў двары.


Па буднях Кавалёнкі ў Язненскай участковай бальніцы. Пётр Антонавіч — вадзіцель хуткай дапамогі, Дзіна Мікалаеўна — акушэрка. Працуюць поплеч сямнаццаць год. Адзначылі ў мінулым годзе сярэбранае вяселле. Знаёмы з дзяцінства — вучыліся ў адным класе.


 — Нават калі доўгі час ведаеш чалавека, у сумесным жыцці адкрываеш у ім новыя грані. Сям'я трымаецца на ўзаемаразуменні. Трэба ўмець саступаць і дараваць дробязі. Мы спачатку жылі з бацькамі мужа, затым з яго дзядулем і бабуляй, ад іх дом застаўся. З усімі ладзілі, дапамагалі, — расказвае Дзіна Мікалаеўна. — Я ў дзяцінстве думала, што паеду ў горад. Цяпер не згадзілася б. У вёсцы за працай не так стамляешся, як ад гарадской прагулкі.


— А калі б у латарэю выйгралі кватэру ў Мінску?
— Дзецям аддалі б. На жаль, у сучаснай вёсцы для моладзі няма перспектыў. Мне ў свой час хацелася пасля вучылішча працаваць у родных мясцінах. Тут жыццё бурліла. Цяпер насельніцтва менее. Але не будзем засяроджвацца на адмоўным. Ад негатыўных думак карысці няма. Трэба ўмець заўважаць і цаніць станоўчае.


Простае шчасце Пятра Антонавіча і Дзіны Мікалаеўны Кавалёнкаў — клапатлівыя дочкі, утульны дом, прасторная сядзіба, будні на працы і водпуск з раднёй, цёплае возера і летняе вясковае паветра. А яшчэ спаніэлі — рыжы Жулік і чорная Берта са сваімі сямярымі дзеткамі. Назіраючы за сабачкамі, атрымліваеш столькі пазітыву, колькі не дадуць ні камедыя, ні марожанае. Для шчанятак вараць аўсянку з малаком і шукаюць ім гаспадароў.


Кажуць, дома нават сцены дапамагаюць. У Кавалёнкаў так. Родныя мясціны сталі для іх пачаткам і працягам жыцця, у якім наперадзе шмат шчаслівых момантаў.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта