Авторизация
 

У сям'і Паўла і Крысціны Бурак з Міёр двайняткі Арына і Марына

 23 лістапада 2015 года ў сям'і Паўла і Крысціны Бурак з'явіліся дачушкі-двайняткі Арына і Марына. 2 снежня ў аддзеле загса бацькам уручылі пасведчанні аб нараджэнні дзетак. Арыну зарэгістравалі пад нумарам 100, Марыну — сто першай.

Мімаволі залюбуешся маладой сям'ёй на прагулцы. Тата коціць двухмесную каляску, мама ідзе побач. Пасажыркі ў ружовых сукеначках з цікаўнасцю глядзяць па баках. На іх азіраюцца прахожыя. Да гэтага Павел і Крысціна прывыклі.

Маршрут прагулкі — вуліца Дзяржынскага, Набярэжная. Часам паўвостраў, там дзяўчынкі любяць пагушкацца на арэлях. Ёсць арэлі ў двары дома. А яшчэ пясочніца і мячык.


Павел і Крысціна з Браслаўскага раёна. Пасля вучобы ў інстытуце МНС Паўла размеркавалі ў міёрскі аддзел па надзвычайных сітуацыях. Крысціна скончыла сельскагаспадарчую акадэмію, адпрацавала два гады на Браслаўшчыне і ўладкавалася ў Міёрах ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання.


Здымалі кватэру, калі падраслі дачушкі, пераехалі ў дом. Каб у маленькіх было больш прастору і свежага паветра. Будуюць уласнае жыллё.


 Расказваюць, што дачушкі растуць самастойнымі, паслухмянымі і амаль не капрызнічаюць. Арына старэйшая на пяць хвілін. Пайшла ў год, праз два месяцы сястрычка яе дагнала. Першай навучылася есці відэльчыкам, тыдні праз два сталовым прыборам авалодала Марына. Нядаўна стала танцаваць пад музыку з любімага мульціка, сястрычка спрабуе паўтараць рухі. Арына больш сур'ёзная. Трэба пастарацца, каб заслужыць яе ўсмешку. Марына нават незнаёмым усміхаецца і гатова падарыць усе свае цацкі. Абедзве любяць гартаць яркія кніжкі і каменціраваць карцінкі на толькі ім зразумелай мове. З ахвотай возьмуць пыласмок, каб дапамагчы маме з уборкай. Калі знойдуць анучку, бяруцца выціраць пыл ці мыць падлогу. Дзяўчынкі дружныя, хоць зрэдку пасварацца, калі штосьці не падзеляць. Рады сябраваць з іншымі дзеткамі.


— Мая мама працуе ў дзіцячым садку. Аднойчы паспрабавалі Арыну з Марынай туды завесці. Адразу сталі гуляць з дзецьмі, ім так спадабалася, што гатовы былі заставацца, — расказвае Крысціна. — Думаем, калі пойдзем у сад, праблем з наведваннем у нас не будзе.
У гасцях у дзядуль і бабуль Арына і Марына бываюць часта. Іх чакаюць, песцяць і любяць, дазваляюць свавольнічаць.


Бацькоўская любоў з дзяўчынкамі штодня. Тата і мама разам купаюць, кормяць, пераапранаюць дачушак. Увечары садзяцца за стол тады, калі прыйдзе з працы тата. Пасля вячэры бацькі забаўляюць маленькіх.


— Мы прывыклі ўсё рабіць разам, складана ўявіць, што можа быць інакш, — гавораць яны.
Думаючы пра будучыню сваіх дзяўчынак, Павел і Крысціна жадаюць, каб яны былі здаровымі і паспяховымі:
— Хочацца, каб ім заўсёды спадарожнічала ўдача. Каб лёгка пераадольвалі жыццёвыя складанасці. Каб у іх было шчасце. Тады і мы будзем шчаслівымі. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 869
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 662
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 638
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта