Авторизация
 

Ліліяна і Аляксандр Батарчукі з Міёр адзначылі жамчужнае вяселле

 Пра сям'ю Ліліяны і Аляксандра Батарчукоў з Міёр нічога не ведала да нядаўняга часу. Асабістае жыццё тут дбайна аберагаюць, разумеючы, што ў сапраўдных пачуццях ёсць месца толькі для дваіх. "Энергічныя, ініцыятыўныя, аматары прыроды, актыўнага адпачынку. Вядуць здаровы лад жыцця. Дзве палавінкі аднаго цэлага, яны нават думаюць аднолькава і правільна", — так ахарактарызавала сямейную пару калега і сяброўка Ліліяны Ганна Ліскова.

Нядаўна Батарчукі адзначылі 30-гадовы юбілей сямейнага жыцця. За плячыма багаты багаж прыемных успамінаў. Ажаніліся маладзенькімі: Аляксандру толькі споўнілася 18, Ліліяна адзначыла паўналецце праз тры месяцы. Родная цёця пажадала пляменніцы жыць так, быццам заўсёды мядовы месяц. А блізкія і знаёмыя сумняваліся: раннія шлюбы доўгімі не бываюць. Пара даказала адваротнае.

Сумесна займаюцца хатнімі справамі, бавяць вольны час, наведваюць сяброў, падарожнічаюць па Беларусі. Водпуск на рабоце раней бралі разам, каб больш быць побач. Штогод ездзяць на "Славянскі базар", любяць тэатр. Наведалі Мірскі замак, нядаўна ў Віцебску пазнаёміліся са знакамітым шакалацье. Адкрытыя да новых ведаў, а потым дзеляцца агульнымі ўражаннямі. Так складаецца карцінка.


Як адзначае Ліліяна Аркадзьеўна, усё трымаецца на любові. Гэта — аснова асноў, заклад таго, што сямейная лодка не разаб'ецца аб быт. Упэўнена, што не варта засяроджваць увагу на недахопах каханага, — ніхто не ідэальны. З замілаваннем кожны дзень спазнае мужа, адкрывае ў ім штосьці новае, дагэтуль невядомае.


Лёс звёў міёрскага хлопца і дзяўчыну з Туркменіі ў Смаленскім вучылішчы. На радзіме Ліліяны адкрываўся філіял завода "Крышталь", і маладых агітавалі набываць неабходныя спецыяльнасці. Пайшлі вучыцца на аграншчыкаў алмазаў у брыльянты. Распісаліся, калі заканчвалі трэці курс. Пасля вучобы разам паехалі на завод маладымі спецыялістамі. Хутка Аляксандра на два гады прызвалі ў армію. Каханне за гэты час толькі мацнела. Выпрабаванняў пачуцця ў Батарчукоў было шмат. Выстаялі, вытрымалі… Хаця часам здавалася, што можна здацца. Праблемы і нягоды ядналі іх. Перажылі і ліхія 90-я: пустыя прылаўкі магазінаў, талоны на прадукты, чэргі на малочную кухню. Зараз пра ўсё ўзгадваюць з настальгіяй.


Калі пераехалі ў Віцебскую вобласць, Аляксандр вырашыў стаць ваенным. Маладая жонка падтрымала. Разумела, што чакае наперадзе, таму рыхтавалася грунтоўна: прайшла бухгалтарскія курсы, кройкі і шыцця. Аляксандр служыў у гарнізоне Балбасава ў расійскай часці. Ліліяна працавала машыністам, сакратаром-рэферэнтам, аператарам ЭВМ. У Аршанскім раёне нарадзіўся першынец Віталь. Клопаты маладыя бацькі дзялілі папалам. Аляксандр прыбягаў са службы, дапамагаў купаць і ўкладваць спаць малога, мыць пялёнкі. "Калі я была правай рукой, то ён працаваў левай", — прыгадвае Ліліяна Аркадзьеўна. 


 Пасля распаду Савецкага Саюза часць расфарміравалі. Батарчукі пераехалі ў Міёры. Тут з'явіўся на свет малодшы Павел. Аляксандр уладкаваўся ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, а Ліліяна — санітаркай-буфетчыцай у радзільнае аддзяленне. Пасля працавала ў фінансавым аддзеле райвыканкама. Сваё прызванне знайшла ў тэрытарыяльным цэнтры, дзе занята амаль 15 гадоў. З'яўляецца старшынёй таварыства інвалідаў па зроку. Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці арганізацыі. Па яе ініцыятыве і пад пільным кіраўніцтвам праходзяць мерапрыемствы для людзей са слабым зрокам і невідушчых. Ліліяна добра адчувае сваіх падапечных, заўважае ў іх творчую жылку і спрыяе раскрыццю талентаў. Суправаджае і падтрымлівае людзей з інваліднасцю на абласных конкурсах. Агульных перамог у іх нямала. Як адзначаюць калегі, у Ліліяны вялізны творчы патэнцыял. З ёй заўсёды раяцца менш вопытныя работнікі. Не адстае ад сваёй палавінкі Аляксандр. Пяць гадоў пасля выхаду на заслужаны адпачынак узначальвае раённую ветэранскую арганізацыю Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.  


Аднойчы варажбітка сказала Ліліяне пра яе сям'ю: "бачу, што вы ўсе трымаецеся за рукі". Сапраўды, яны — як адзінае цэлае. Дзеці ва ўсім дапамагаюць бацькам. Віталь працуе ў Міёрскім райспажыўтаварыстве аператарам, Павел служыць у арміі. Сваіх сем'яў пакуль не стварылі, а бацькі спадзяюцца, што і ў сыноў будзе шчаслівае жыццё. У іх перад вачыма прыклад ідэальных адносін, выхаванне ў атмасферы цеплыні і любові. Маці на святы атрымлівае ад кожнага кветкі і падарункі. Навучыла з такой жа пяшчотай і ўвагай адносіцца да дзяўчат. Нядаўна ў сям'і з'явіўся паласаты кот Бакс. "Чацвёрты любімчык, і зноў — хлопчык", — расказвае гаспадыня. Шатландскаму віславухаму даруюць дробныя свавольствы.


 Ліліяна нарадзілася напярэдадні Пакрова. Магчыма таму ў ёй так яскрава праяўляюцца мацярынскія пачуцці. Яны распаўсюджваюцца не толькі на дзяцей: адчуваюць падтрымку і часта звяртаюцца за дапамогай сябры і знаёмыя.


Ліліяна і яе Санечка вельмі гасцінныя гаспадары. Муж гатуе сам, некаторыя рэцэпты бяруць у "Міёрскіх навінах". Рыхтуе хатнія віны і настойкі. Аднак нацыянальная туркменская кухня: чабурэкі, манты, плоў — за жонкай. Разам накрываюць шыкоўныя сталы на сямейныя святы. Жамчужнае вяселле не стала выключэннем. У цёплай сяброўскай атмасферы жадалі доўгіх гадоў жыцця, зберагаць з году ў год сваю любоў і шчасце, дабрабыт сям'і і ўзаемападтрымку. Каб не было слова "Я", а толькі "Мы". У сям'і Батарчукоў так і ёсць.

У тэму:
30 год сямейнага жыцця — жамчужнае вяселле. У ЗША яго называюць алмазным. Вядома, што жэмчугу, які лічыцца ўнікальным стварэннем прыроды, для паспявання патрэбны дзесяцігоддзі. Ён вырастае з маленькай пясчынкі, і з часам набывае дасканалыя формы. Так і са шлюбам, які доўжыцца тры дзясяткі гадоў. Нашы героі, аграншчыкі па спецыяльнасці, выняньчылі, выпеставалі сваё каханне, і цяпер з'яўляюцца прыкладам для маладых.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 958
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 573
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 317
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 852
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 010
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 023
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2018
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта