Авторизация
 

Алеся і Дзмітрый Высоцкія з Міёр

Алена БАСІКІРСКАЯ

 

Алесю і Дзмітрыя ВЫСОЦКІХ звёў матацыкл. Дакладней, запчасткі да яго. Дзіма па суседстве зайшоў да брата Алесі па мотасправах.

— Памятаю, якраз гатавала для сям'і, запрасіла да стала і Дзіму. Ён пагадзіўся. Вечарам мы з сяброўкай сабраліся прайсціся па вуліцы, далучыліся да нас і хлопцы. Мы з Дзімам адразу неяк вылучыліся парачкай, сталі размаўляць пра ўсё на свеце. Вярнуліся дадому і тут яшчэ бяседвалі. У той вечар, 27 ліпеня 2005 года, ён прапанаваў мне сябраваць.

 

 

Тады Алеся была яшчэ дзесяцікласніцай. Дзмітрый—студэнт Полацкага гандлёва-эканамічнага каледжа. Праз тры гады пасля той шчаслівай сустрэчы вырашылі пажаніцца. У трывалым шлюбе ўжо дзевяць гадоў.


—Галоўнае ў адносінах—паважаць, давяраць, цаніць адно аднаго. Мы не толькі муж і жонка, мы сябры. Нашы рознагалоссі, літаральна кажучы, можна пералічыць на пальцах адной рукі. Няма з-за чаго спрачацца,—разводзяць рукамі Высоцкія.


Яны не баяцца працы і ідуць толькі наперад і разам у адным кірунку. Бачаць мэту і не зважаюць на перашкоды. Упэўнены, што ўсё робіцца рукамі чалавека. За гады сумеснага жыцця маладая сям'я дасягнула многага, і толькі дзякуючы старанням. Нічога не атрымалі дарма. Часам даводзілася нялёгка.


Напачатку Алеся і Дзіма з дачушкай Ксюшай жылі ў інтэрнаце. Муж пасля начных змен на мясакамбінаце спяшаўся на будоўлю дома. Алеся, каб зарабляць грошы, аформілася прадпрымальнікам і гандлявала адзеннем на рынку. З-за цяжкіх баулаў цяпер ёсць праблемы з пазваночнікам. Але кожная капейка ішла ў сям'ю і не магла быць лішняй. Дзіма тым часам закладаў падмурак іх новага дома. Са складанай фізічнай работай дапамагалі бацькі, пасля гаспадар спраўляўся сам. "Амаль усё тут зроблена Дзімавымі рукамі",—расказвае Алеся.


У доме жывуць чацвёрты год. Хутка споўніцца пяць іх сыночку Арцёму. Ксюша скончыла першы клас, вучыцца танцаваць у школе мастацтваў, ёсць ахвота да малявання. Знешне дзяўчынка падобная на маму, Цёма—на тату. Па характары—усё наадварот.


Шмат часу Высоцкія бавяць ся-м'ёй. Ездзяць на каруселі, у дэльфінарый, заапарк, любяць адпачываць на нашым паўвостраве, займаюцца спортам у фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Шчыра сябруюць з суседзямі. Вуліца Цвятаевай, дзе жывуць Высоцкія, маладая, тут шмат дзяцей і актыўных бацькоў. Разам ладзяць конкурсы для малых, гуляюць у пінбол, рэгбі, гумкі. Збіраюцца на святы, прыдумалі нават сваю фірменную салату, якую назвалі "Цвятаеўская". Туды парцыённа склалі ўсё, што было ў халадзільніку,—памідоры, агуркі, кукурузу, курынае мяса, моркву па-карэйску, сухарыкі.
Алеся і Дзмітрый не забываюцца, што іх звёў матацыкл. Цяпер катаюцца не толькі па Міёрах, спяшаюцца і на байкерскія злёты. Летась разам накіраваліся па маршруце "Полацк-Браслаў". Сёлета тры дні правялі на злёце ў Брэсце, начавалі ў лясным палаткавым гарадку. На адкрыцці мотасезона пабывалі пад Віцебскам ва ўрочышчы Лысая гара. Жалезны конь у Высоцкіх—для Беларусі рэдкі экзэмпляр. Яго марка—"Хонда Х4". Да гэтага Дзмітрый ездзіў на "Яве". Дарэчы, Алеся таксама мотааматар, упэўнена катаецца з дзяцінства.


Вечарамі Высоцкія разам развучваюць новыя акорды ігры на гітары. Як у музыцы, так і ў жыцці—любяць вучыцца, не баяцца памыляцца. Усё складаюць з маленькіх крокаў, як і вялікі дом з цаглінак.


—Мы трымаемся прынцыпу: сказалі—зрабілі, якіх бы намаганняў гэта не каштавала. Хай не адразу, хай не ідэальна, але задуманае стараемся рэалізаваць.


Неяк Алеся паспрачалася з сяброўкай, што паступіць вучыцца. Тая даказвала, што за сям'ёй і дзецьмі не хопіць часу. Алеся ўзяла даведнік і папрасіла тыцнуць пальцам у любую ўстанову. Патрапіўся Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, спецыяльнасць сацыяльнага работніка. Неўзабаве дзяўчына здала тэсты. У прыёмнай камісіі пахвалілі за высокія балы і параілі выбраць псіхалогію. Алеся паслухалася, а сёлета атрымала дыплом. Толькі сяброўцы яшчэ не пахвалілася, што тая прайграла спрэчку.


Дзмітрый таксама закончыў універсітэт, толькі па гандлёвай спецыяльнасці. Ужо трэці год Высоцкія гаспадараць у павільёне "Вясёлка" з багатым выбарам цацак і канцылярыі. Клопатаў хапае: каштарысы, дагаворы, заказы... Тавар прыбывае з розных фірм. Каб падтрымліваць у парадку дакументацыю і асартымент, даводзіцца шмат працаваць. Ёсць імкненне не стаяць на месцы, развівацца. А задумы абавязкова спраўдзяцца, бо ўсё робіцца сваімі рукамі. 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта