Авторизация
 

Аляксандр і Вікторыя СУШКО з Міёрак-2

Александр и Виктория Сушко из Миорок-2

Алена БАСІКІРСКАЯ

 

Чаму неба блакітнае, а сонца жоўтае? Чаму мычыць карова, а маму называюць мамай? На гэтыя і іншыя "правакацыйныя" пытанні адказваюць маладыя бацькі Аляксандр і Вікторыя СУШКО з Міёрак-2. "Гаспадарлівыя, актыўныя, безадмоўныя ў розных конкурсах, — характарызуе сям'ю старшыня Перабродскага сельвыканкама Віктар Дзеравянчык. 

 

Усмешлівая гаспадыня сустракае з парога, запрашае ў вялікі прыгожы дом. Адрамантаваў яго муж, усяму навучыўся пакрысе. Сам падняў і накрыў дах, разбіваў сцены, паклаў ламінат. Да зімы ў планах узвесці другі паверх, ужо заліта пляцоўка пад лесвіцу. Там размесцяцца дзіцячыя пакоі.


Александр и Виктория Сушко из Миорок-2Дзяцей у сям'і трое. Старэйшай Соні пяць гадоў, па характары яна разважлівая і спакойная—у тату. Максімку тры, ён гаваркі і няўрымслівы ў маму. Дзяніску пяць месяцаў. Нават не заплакаў у тую раніцу, калі гасцяваў карэспандэнт. Спачатку з бутэлечкі смактаў малако, а потым ва ўвесь рот усміхаўся.


Яшчэ ёсць папугай, сабака, кот, куры і вялікі надзел зямлі. Аляксандр і Вікторыя не лянуюцца працаваць, бо ведаюць, што толькі старанным усюды дарога. Актыўныя памагатыя яны і ў грамадскім жыцці. Летась сталі першымі ў конкурсе маладых сем'яў "Уладар сяла". Падрыхтаваліся літаральна за некалькі дзён, не цураюцца песень і танцаў. Вікторыя на сцэне з трох гадоў у розных ролях. Ахвотнік да творчасці і Аляксандр.
На конкурс прыгатавалі смачныя стравы. У сям'і Сушко ведаюць, што правільнае харчаванне—залог здароўя. Малы Максім не сядзе есці без гарніру, а без мяснога тым больш. Мама радуе дзяцей і мужа рознымі далікатэсамі, іх і прадставілі на "Уладары сяла". А бабуля спякла нават ружачкі пад старыну.


Вікторыя шчаслівая, што ў яе дзяцей вялікая радня. У тым ліку прадстаўнікі мудрага пакалення, якія вучаць і перадаюць вопыт. Чаго вартыя чатыры прабабулі, прадзед, бабулі і дзядулі! У сям'і ўсе доўгажыхары, а з праблемамі са здароўем спраўляцца дапамагае аптымізм.


Не губляюць сілы духу маладыя прадаўжальнікі роду Аляксандр і Вікторыя. Жанатыя шэсць гадоў, знаёмыя з дзяцінства. Родам з Наўгарод і Дворнага Сяла, спачатку проста сябравалі, а потым зразумелі, што ў іх супадаюць спадзяванні і мары. Абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі. "Усё трэба рабіць своечасова—вучыцца, нараджаць дзяцей",—дзеліцца меркаваннямі Вікторыя. З таго часу ў іх няма я і ты, ёсць—мы. Разам плануюць агульны бюджэт, імкнуцца капейку адкласці, плацяць крэдыт на рэканструкцыю дома. Дапамагае эканоміць 50-працэнтная аплата за садок. На траіх дзяцей фінансава дапамагае дзяржава, але асноўная крыніца даходу—татаў заробак.


"Грошай многа не бывае. З даходамі ўзрастаюць і патрэбы,—заўважае Вікторыя.—Спачатку я на пошце працавала сакратаром, потым інжынерам па нарміраванні працы, эканамістам. З кожнай прыступкай зарплата істотна расла, але грошай усё роўна многа не было".


Аляксандр—сувязіст-электрамеханік. За добрую службу мае граматы і падзякі, занесены на Дошку гонару ў віцебскім філіяле. Праторваў сваю дарогу самастойна, пасля службы ў арміі завочна скончыў вышэйшы каледж сувязі. Вікторыя вучылася ў гандлёва-эканамічным каледжы ў Маладзечне. Спадабаўся ёй гэты горад—не вялікі і не маленькі, дагледжаны і прыгожы, але Міёркі-2 маладой сям'і мілей.


—Тут нас прынялі, як родных. Большасць жыхароў пажылыя. Раімся з імі па хатняй гаспадарцы, яны таксама нешта ў нас пытаюцца як у моладзі. Ціхая прыемная прырода. Праз акно відаць возера. Там рыбачым. Аднойчы прачнуліся, бачым—лебедзі плаваюць. Ці не замілаванне? Сям'ёй зрабілі кармушку для птушак, пасяліўся дзяцел.


У клетцы тым часам скача пужлівы Кеша. Пакуль не размаўляе. Затое ўважліва слухае. Гэта падарунак на дзень нараджэння Соні. Паглядае на папугая Дзяніска. Соня і Максім бегаюць па прасторных пакоях, гуляюць у любімыя гульні.


—Мы хацелі вялікую сям'ю. Сябры ёсць сябры, а родных і блізкіх нікім не заменіш. Гэта адчуваецца нават цяпер. Паспрачаюцца малыя паміж сабой, не пройдзе і пяці хвілін, як Максім пытаецца: "Дзе мая Соня?" Здаецца, шумна. Але гэтага гоману часам вельмі не хапае. Дзеці—самае вялікае шчасце,—прыціскаючы і цалуючы Дзяніску, кажа шчаслівая мама.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 386
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 30 937
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 814
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 555
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 722
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2017
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2017
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта