Авторизация
 

У дзіцячым сацыяльным прытулку тыдзень пад дэвізам "Сям'я!"

В детском социальном приюте неделя под девизом "Семья!"У дзіцячым сацыяльным прытулку прайшоў тыдзень пад дэвізам "Сям'я!" З непаўналетнімі праводзілі мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне паважаных адносін да сям'і. Вучылі, як правільна размеркаваць ролі, адзначылі значэнне кожнага ў гэтай ячэйцы грамадства. Паказалі, як распісаць бюджэт. Праведзены заняткі "Сям'я — пачатак усіх пачаткаў", круглы стол "Традыцыі маёй сям'і", конкурс міні-сачыненняў "Шчаслівая сям'я — гэта…", дзелавая гульня "Размеркаванне сямейных абавязкаў", КТД "Дом маёй мары".

 

Спецыялісты ДУА "Міёрскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр" правялі метадычнае аб'яднанне для прыёмных бацькоў і дзяцей "Сямейныя традыцыі ў замяшчальнай сям'і". На мерапрыемства запрасілі работнікаў дзіцячай бібліятэкі, пастара рэлігійнай абшчыны хрысціян веры евангельскай "Благодать". Прысутныя адзначылі, што для кожнай сям'і вельмі важна мець свае традыцыі. Пэўныя даты, якія адзначаюць у маленькім калектыве, аб'ядноўваюць людзей.


Кожная сям'я з захапленнем прадставіла таленты, паказала сямейныя традыцыі. Чаго тут толькі не было: музычныя нумары, рука-дзелле, відэафільмы, вершы…


Спецыялісты цэнтра правялі "Казачную спартландыю". Удзельнічалі бацькі і дзеці з прыёмных сем'яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Спаборніцтвы пачаліся з вясёлай размінкі, дзе каманды пераўтварыліся ў герояў. Усе паказалі сябе хуткімі, спрытнымі і моцнымі ў эстафетах "Доктар Айбаліт", "Чырвоная Шапачка і Шэры Воўк" і іншых. Выдатна справіліся з футбольным мячыкам у "Калабку", ад душы пасмяяліся, калі пераапраналіся ў казачных герояў. Выйшлі пераможцамі ў конкурсе "Леапольд на рыбалцы". Каманды падтрымлівалі актыўныя балельшчыкі з Міёрскай базавай школы. Яны аказаліся сапраўднымі знаўцамі казак у віктарыне для гледачоў. У падарунак — памятныя сувеніры.


Арганізатары пастараліся, каб дарослыя акунуліся ў свет дзяцінства , атрымалі задавальненне ад актыўнага адпачынку. А дзеці — адчулі, што ў сям'і ўсе — як адзінае цэлае.


Вялікі дзякуй замяшчальным бацькам! Гэта прыёмныя сем'і Т. Цімафеевай, В. Катышавай, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу Т. Кліменцьевай і Ж. Лашынай.


Важна, каб у кожнай сям'і панавалі давер і ўзаемаразуменне, любоў і клопат адзін пра аднаго. Тут чалавек застаецца самім сабой. Ведае, што яго ніколі не разлюбяць, падтрымаюць. Сям'я — важная апора для чалавека, якая павінна зас-тавацца з ім заўсёды.

 

Наталля СЯТКОЎСКАЯ,

загадчык аддзела па рабоце з сям'ёй і

дзецьмі ДУА "Міёрскі сацыяльна-педагагічны цэнтр".

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта