Авторизация
 

Праграма "Мая сям'я — мая крэпасць" у Дворнасельскай школе

Программа "Моя семья — моя крепость" в Дворносельской школеБлізкія і родныя людзі — сэнс жыцця. Іх мы любім, з іх бяром прыклад, пра іх клапоцімся. Менавіта ў сям'і вучымся адказнасці, павазе і клопату. Нядаўна ў Дворнасельскай школе сабраліся сябры бацькоўскага клуба на конкурсна-забаўляльную праграму "Мая сям'я — мая крэпасць", весела правялі час. 

 

У мерапрыемстве паўдзельнічалі сем'і РУБАНІКАЎ, ЛАПКОЎСКІХ, НІКАЛАЁНКАЎ і ПЯТРОЎСКІХ. У прэзентацыі "Сямейны партрэт" расказалі пра сябе, у конкурсе "Наш дом" пабудавалі падмурак з "цаглінак". Праз пытанні высветлілася, ці ведаюць дзеці сваіх мам. Аказваецца, на зубок вывучылі іх любімыя стравы, тэлеперадачы, песні і кветкі.


Бацькі і дзеці шмат часу праводзяць разам, так што навучыліся разумець адно аднаго без слоў. Гэта цудоўна паказалі ў пантаміме "Зразумей мяне". У "Пакупках" мамы адпраўлялі сваіх падапечных у імправізаваны магазін па складзеным спісе. Найбольш хутка і правільна спра-віліся Рубанікі. Умова кулінарнага спаборніцтва — запісаць як мага больш страў з морквай і цыбуляй. Перамаглі Пятроўскія. Крэатыўна дамачадцы рабілі жывыя фігуры, дзяліліся рэальнымі смешнымі гісторыямі, аператыўна ўключыліся ў танцавальны флэшмоб, расцілі пажадальнае дрэва з абведзеных далоняў.
Балельшчыкі таксама дабавілі балаў сваім фаварытам. Лепшымі сталі Лапкоўскія, але ўсе сем'і заслужана атрымалі граматы і салодкія прызы. Сямейнае свята зрабіла яшчэ адзін крок насустрач узаемаразуменню і аздобіла рэчаіснасць квяцістымі фарбамі.


Жанна ПУШКЕЛЬ,

педагог сацыяльны.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта