Авторизация
 

Антон і Таццяна БУЙНІЦКІЯ ў Міёры прыехалі па размеркаванні

Антон и Татьяна Буйницкие в Миоры приехали по распределениюАлена БАСІКІРСКАЯ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Антон і Таццяна БУЙНІЦКІЯ ў Міёры прыехалі па размеркаванні, стварылі тут сям'ю, атрымалі інтэрнат кватэрнага тыпу і шчасліва жывуць, па чарзе гушкаючы двайнятак Ксюшу і Машу, якім дзевяць месяцаў.

 

На Новы 2016-ты год Таццяна зрабіла Антону незвычайны падарунак: паведаміла, што чакае дзіця. У першыя дні свайго "цікавага" становішча яна прадчувала, што народзіцца двойня. Неяк нават убачыла сон, што пад сэрцам носіць ажно чатырох. Але ўрачы цвёрда пастанавілі: з'явяцца на свет двое. На ўльтрагукавым даследаванні пазнавалі адну дзяўчынку, а другая заўсёды адварочвалася. Хто такая сарамлівая—Ксюша ці Маша—цяпер не высветліш.


У маладой сям'і ёсць старэйшы сынок Андрэйка, які першы памочнік дома. Час ад часу справіцца з немаўлятамі маладым бацькам дапамагаюць клапатлівыя бабулі. "Калі дзяўчынкі былі меншыя, добра спалі. Цяпер рэжуцца зубкі, і гэта дадало неспакою", — расказвае тата.
Напачатку дзяўчатак цяжка было адрозніць, цяпер з'явіліся характэрныя рысы. Ксенія больш хударлявая, бо вельмі актыўная. Маша памяркоўная, спакойная. Дарэчы, двойня нарадзілася па спадчыне. У блізкай радні гэты факт меў месца. У Антона родныя дзядзя і цёця па мамінай лініі —  блізняты.


Студэнцтва прывяло ў Міёры
Антон родам з Лепеля. З Таццянай, якая вырасла ў Мосары Глыбоцкага раёна, пазнаёміліся, калі вучыліся ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Антон — інжынер-будаўнік, Таццяна — юрыст. Па размеркаванні трапілі ў Міёрскую ПМК-55. Будаўнічае прадпрыемства выдзеліла маладым інтэрнат кватэрнага тыпу, накшталт двухпакаёўкі. У распараджэнні сям'і два пакоі, асобныя кухня і санітарны вузел. Збольшага была нават мэбля, абжыліся некаторай сваёй.


З Міёрамі Антон пазнаёміўся яшчэ да размеркавання. Тут тры гады запар працаваў у студэнцкім атрадзе, ім кіраваў, разам з таварышамі ўзводзіў ферму ў Карпачове. Дарэчы, у тыя гады Міёрская перасоўная механізаваная калона прызнавалася лепшым наймальнікам вобласці.
У ПМК-55 Антон працуе ўжо тры гады. Ён — майстар будаўніча-мантажных работ, размяркоўвае абавязкі на аб'ектах, кантралюе якасць, у яго падначаленні брыгады па 15-20 чалавек. Вядзе дакументацыю, складае каштарысы. Словам, спраў хапае, тым больш Антон ставіцца да іх адказна. Калі спатрэбіцца, не пабаіцца нават памяняць фронт работ і стаць будаўніком. Любіць замешваць бетон, а самы прыемны этап узвядзення новых аб'ектаў — падмурак.


У сваім калектыве майстар стараецца вырашаць пытанні з падначаленымі толькі мірным шляхам: "У мяне склаліся добрыя адносіны і з інжынерна-тэхнічным персаналам, і з рабочымі. Высока сябе не стаўлю, бо змалку ведаю, што адна галава добра, а больш—яшчэ лепш. З калегамі не грэх і параіцца, бо ўсё ведаць немагчыма".


Прафесія будаўніка ў радні Антона перадаецца ў спадчыну. Бацькі яе атрымалі ў Віцебскім каледжы. Выхоў-ваўся хлопец у шматдзетнай сям'і, ён — чацвёрты сярод пяці братоў. Усе ўжо дарослыя, маюць розныя спецыяльнасці—юрыдычную, эканамічную, камп'ютарнага праграмавання. "Калі адкрыць будаўнічую фірму, то ўсе кадры можна падабраць з радні", — жартуе Антон.


У недалёкай будучыні малады спецыяліст плануе павысіць кваліфікацыю, такая магчымасць з'явілася пасля трох гадоў стажу. На службе план работ акрэслены — узводзяць станцыю абезжалезвання на металапракатным заводзе, рамантуюць інфекцыйнае аддзяленне райбальніцы… Як тата і муж, Антон клапоціцца пра ўласнае жыллё і дабрабыт сваёй сям'і…

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта