Авторизация
 

"Сямейны вернісаж" у Міёрскім раённым Доме культуры

"Семейный вернисаж" в Миорском районном Доме культурыУ перакладзе з французскай мовы "вернісаж" абазначае пакрыццё карціны лакам перад выставай. У жыцці шмат шэрых будняў, таму конкурсная праграма "Сямейны вернісаж" у раённым Доме культуры расквеціла адносіны ўдзельнікаў усімі фарбамі вясёлкі. Сем'і АБАЛЕВІЧАЎ, ДЗЯМ'ЯНАВЫХ і АЛЬХІМОВІЧАЎ паказалі свае таленты. Яны ўгадвалі мелодыі, рыбачылі, малявалі дом мары…Словам, конкурс прайшоў на "ўра". 

 

"Семейный вернисаж" в Миорском районном Доме культурыРэжысёр і сцэнарыст славутага вернісажу — кіраўнік узорнага тэатра авангарднай моды Святлана ЯРОМЕНАК, якая літаральна жыве падобнымі праграмамі.


— Па-першае, на такіх мерапрыемствах мы знаёмімся з таленавітымі людзьмі. Працягваем з імі супрацоўнічаць і далей. Так, напрыклад, з майстрыцай Марынай Дзям'янавай на юбілей дзіцячага садка задумалі калекцыю "У гасцях у казкі". На падрыхтоўчыя этапы, рэпетыцыі, выступленні ўдзельнікам няпроста знайсці час і сілы. Між тым, пра гэта яшчэ ніхто не пашкадаваў. Конкурс змацоўвае сям'ю, а пуб-лічнасць надае ўпэўненасці",—заўважае Святлана Яроменак.


"Семейный вернисаж" в Миорском районном Доме культурыАляксандр і Марына Дзям'янавы расказалі пра сябе праз радаслоўнае дрэва, а яшчэ са скрынак узвялі дом. Падмурак — бабуля з дзядулем, будынак— гэта бацькі, дах — сама маладая сям'я, а акенцы — іх дзеткі. Першаклашка Павел, шасцігадовы Яўген і трохгадовая Палінка ўпэўнены, што іх радаслоўныя дрэвы таксама разрастуцца, як маміна з татавым. Свае захапленні сям'я прадставіла ва ўсходняй казцы Шахірызады за варотамі з райскімі птушкамі. Усе героі выйшлі ў казачных касцюмах, якія шыкоўна сшыла мама Марына. Беласнежка і гном, Джэк-верабей і жар-птушка, рыцар і прынцэса, а таксама ўсходнія царыца і цар…


"Семейный вернисаж" в Миорском районном Доме культурыСям'я Уладзіслава і Вольгі Абалевічаў расказала пра сябе праз вершы і відэа. Тата сабраўся араць поле, тут жа на дапамогу падаспелі дзеці. За некалькі гадзін шматгектарны дзірван ускапаны рыдлёўкамі. Тым часам мама прыгатавала смачны стол з пірагамі і іншымі прысмакамі. На парозе з'явіліся чатыры волаты: тата і тры сыны. Дарэчы кажучы, у кожнага свае інтарэсы, і прычым музычныя. Тата грае на гітары, старэйшы Ягор спявае, малодшыя Сямён і Матвейка падыгрывалі на бубне і шумёлках.


"Семейный вернисаж" в Миорском районном Доме культурыАляксандр і Кацярына Альхімовічы з Язна пра сваю сям'ю таксама знялі відэасюжэт, а яшчэ паказалі наглядны прыклад шматдзетнай сям'і на булцы. Тата адразаў сабе кавалкі, а іх па чарзе забіралі сыны, жонка і, нарэшце, цешча, якая потым спякла любімаму зяцю, дачцы і ўнукам вялізны пірог. Дарэчы, Альхімовічы—вялікія ўмельцы. Тата—майстар па тэхніцы, да таго ж, можа з дзеткамі і ў класікі паскакаць. Матуля адарыла ўсіх удзельнікаў і журы салодкімі ўласнаручнымі "букетамі". Дачушкі—старэйшая Ганна і меншыя Лізавета і Юля—таксама пераймаюць ад мамы вопыт у рукадзеллі. Яшчэ сям'я Альхімовічаў у якасці флэшмоба правяла зарадку як узор здаровага ладу жыцця.


Акрамя таго, сем'і адольвалі розныя эстафеты. Лавілі чароўную рыбу, апраналі дзяцей у карнавальныя касцюмы, малявалі дом мары і падпісвалі яго кожную цаглінку. А яшчэ ўгадвалі дзіцячыя мелодыі, дзе найбольш лоўкімі аказаліся Абалевічы.


"Семейный вернисаж" в Миорском районном Доме культурыТры сям'і—як тры зоркі, кожная з якіх свяціла незвычайна ярка, цікава. Разбежка ў балах мізэрная. У абласным этапе наш раён прадставяць Дзям'янавы. Усе канкурсанты атрымалі падарункі ад грамадскага аб'яднання "Белая Русь", аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Асаблівае захапленне праграмай са сцэны выказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя БАНІФАТАВА. Вялі мерапрыемства спецыяліст аддзела загса Вольга ПАШКОЎСКАЯ і культработнік Аляксей ГАЙДЗЕЛЬ.


"Сямейны вернісаж" у нашым раёне праходзіць дзясяты год, арганізаваны пад эгідай Клуба маладой сям'і "Мядовы месяц" і аддзела загса. Штораз конкурс прысвячаецца асобнай тэме "Дочкі-маці", "Мой любімы тата", "Цуда-чада з дзіцячага сада", на гэты раз—шматдзетным сем'ям, але заўсёды прапагандуе творчасць і цяпло дамашняга ачага. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 982
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 695
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 655
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта