Авторизация
 

Што ў падмурку сям'і міярчан Аляксея і Ніны ЛАГУНОЎ?

Что в фундаменте семьи миорчан Алексея и Нины Лагунов?Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота аўтара

Што ні здараецца, усё да лепшага. Такім дэвізам кіруецца сям'я, якой у ліпені споўніцца дзесяць год. Разам ходзяць купацца на возера і па грыбы ў лес, назіраюць за рыбкамі ў акварыуме і збіраюцца завесці сабаку.

 

Сустрэцца дамовіліся ў нядзелю, калі ўсе дома. На канапе каля маці ўсаджваюцца сын Арцём і дачушка Саша. Тата побач у крэсле ля камп'ютара. У кватэры ўтульна, сонечна і зелена. Хатнія расліны—агульнае захапленне Аляксея і Ніны.
—На пяцігоддзе сямейнага жыцця пайшлі разам у магазін і купілі хатняе дрэўца. Вось якое вырасла, — гаворыць гаспадыня і паказвае на высокую расліну ў кутку.


Яшчэ ў пакоі акварыум. Назіраць за мініяцюрнымі рыбкамі цікава і дарослым, і дзецям. Кормяць іх разам, за санітарны стан адказвае гаспадар. У астатнім бытавыя клопаты муж і жонка не дзеляць. Прыгатаваць сняданак і прыбраць у кватэры для Аляксея справа нескладаная і нярэдкая. Пасля глядзіць па тэлевізары футбол ці біятлон. У Ніны застаецца час на бег і валейбол. Дарэчы, з гэтай гульні пачыналася іх каханне. Разам трэніраваліся ў Полацкім педкаледжы.


Пасля вучобы Аляксей уладкаваўся ў Дзісенскую школу-інтэрнат. Праз год туды прыехала Ніна. Згулялі вяселле. Пасяліліся ў будынку былой пачатковай школы, дзе пражывала некалькі сем'яў, і думалі будаваць у Дзісне свой дом. Планы перайначыў пажар, што здарыўся ў часовым жыллі.
— У нас ужо быў маленькі Арцём. Я завочна вучылася ў Віцебскім універсітэце. Хутка паехала на сесію. Даведалася, што чакаю другое дзіця. Пакуль здавала экзамены, далі іншае жыллё. Там пастаянна было холадна. Арцём стаў хварэць. Калі нарадзілася Саша, не хацелі везці яе ў гэтую сырасць. З дзецьмі паехала ў Шаркаўшчынскі раён да бацькоў мужа, — успамінае Ніна. — Пасля атрымалі кватэру ў Міёрах. Прыватызавалі яе. Рады, што дзецям спадчына застанецца.


Сыну восем год. Дзень нараджэння святкуе ў адзін дзень з маці. Вучыцца ў другім класе і захапляецца футболам. Дачушцы Сашы споўнілася сем, заканчвае першы клас. У дзіцячай школе мастацтваў вучыцца танцаваць і граць на фартэпіяна, а дома робіць матулі прычоскі.
Ніна працуе выхавальнікам у дзіцячым садзе №2, Аляксей — у санаторыі "Расінка". Выхаванне сваіх дзяцей—таксама праца. Прывучаюць іх да актыўнага адпачынку. Мінулым летам першы раз узялі ў лес па грыбы.


— Мы столькі хадзілі і так стаміліся,—заўважае дзяўчынка.
— Яшчэ пойдзеце?
— Канечне! — у адзін голас адказваюць брат з сястрой.
Шмат уражанняў пакінуў у бацькоў і дзяцей мінулагодні конкурс "Сямейны вернісаж", у якім перамаглі і атрымалі тытул "Супер-сямейка". Запомнілася аптымістычная кампазіцыя "Всё пучком" у іх выкананні.


— Палічылі, што гэта песня пра нас, таму яе і выбралі, — гаворыць Ніна. — Калі здараюцца непрыемнасці, не вешаць нос трэба, а шукаць выйсце.
На пытанне пра сакрэт сямейнага шчасця першай адказала сямігадовая Саша:
— Не сварыцца і слухаць.


Маці, усміхнуўшыся, заўважае:
— Любую праблему трэба вырашаць разам, абгаворваць яе. Калі маўчаць, надумаеш тое, чаго на самой справе няма.
Далёка ў будучыню Ніна і Аляксей Лагуны не заглядваюць. Самая галоўная каштоўнасць для іх — здаровыя дзеці. Усё астатняе — вырашальна. 

У фундамент сям'і міярчан Аляксея і Ніны ЛАГУНОЎ разам з каханнем і падтрымкай закладзены аптымізм.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта