Згодна з указаннем Міністэрства ўнутраных спраў ад 4.07.2023, на Міёршчыне праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў перыяд уборачнай і нарыхтоўчай кампаній. Яны накіраваны на папярэджанне злачынных замахаў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельгасарганізацый, выяўленне фактаў безгаспадарчасці і бяздзеяння службовых асоб, адказных за выкананне ўказаных работ, у тым ліку звязаных з неналежным тэхнічным станам сельгастэхнікі, выяўленне фактаў знаходжання ў рабочы час на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення.
Службовым асобам варта звярнуць увагу на забеспячэнне захаванасці сельгастэхнікі ў палявых умовах у начны час. Гэта выключае магчымасць пакідання машын на дваравых тэрыторыях прыватных дамоў, бо спрыяе крадзяжам гаручазмазачных матэрыялаў і абсталявання.
Папярэджваем, што артыкул 11.1 КаАП – дробны крадзеж – прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ад дзвюх да 30 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт. Акрамя таго суд спаганяе суму прычыненай матэрыяльнай шкоды і яе наступстваў: пашкоджання маёмасці, абсталявання, прастою рабочага часу. У выніку яна ў разы перавышае атрыманы ад крадзяжу прыбытак.
Артыкул 205 КК у залежнасці ад сумы прычыненай шкоды мае на ўвазе пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў, абмежаванне волі на той жа тэрмін, штраф, грамадскія работы, арышт, папраўчыя работы да двух гадоў.
Сяргей СТОМА, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС. Фота для ілюстрацыі.