Ад 1 сакавіка 2023 года на тэрыторыі краіны падчас пасяўной кампаніі праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы
gazeta 16-03-2023, 10:07 334 Сельская гаспадаркаЗгодна з указаннем Міністэрства ўнутраных спраў ад 1 сакавіка 2023 года, на тэрыторыі краіны падчас пасяўной кампаніі праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы. Яны накіраваны на прадухіленне злачынных замахаў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельгасарганізацый, выяўленне фактаў безгаспадарлівасці і бяздзеяння службовых асоб, адказных за выкананне работ, у тым ліку звязаных з неналежным тэхнічным станам сельгастэхнікі.
Асаблівую ўвагу службовым асобам неабходна звярнуць на забеспячэнне захаванасці сельгастэхнікі ў палявых умовах у начны час. Не варта пакідаць яе ў дварах прыватных дамоў, бо гэта спрыяе крадзяжам гаруча-змазачных матэрыялаў і абсталявання.
За дробны крадзеж, згодна з арт. 11.1 КаАП, прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад дзвюх да 30 базавых велічынь або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт. Акрамя таго, суд спаганяе суму прычыненай матэрыяльнай шкоды: пашкоджання маёмасці, абсталявання, прастою рабочага часу. Гэта значыць, што штрафы ў разы перавышаюць атрыманы ад крадзяжу прыбытак.
Ч. 3 арт. 13.23 КаАП сведчыць: за набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыю фізічнымі асобамі афарбаванага нафтавага вадкага паліва, якое пастаўляюць у сельгасарганізацыі, чакае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь.
Крадзеж, у залежнасці ад сумы прычыненай шкоды, прадугледжвае пазбаўленне або абмежаванне волі да трох гадоў, штраф, грамадскія работы, арышт, папраўчыя работы да двух гадоў. Гэта прапісана ў арт. 205 Крымінальнага кодэкса.
Сяргей СТОМА,
часова выконваючы абавязкі начальніка ААПП РАУС.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.