У рамонтнай майстэрні райаграсэрвісу месцы на спецыяльных падстаўках занялі тры чызельныя культыватары КЧ-5,1.
Начальнік мехатрада Міхаіл Кукуць (на фота злева) тлумачыць:
– Пачалі замену рабочых органаў, пашкоджаныя чызельныя зубы ўжо зняты, новыя паступова ўстанаўліваем. Гэтым займаюцца слесар Аляксандр Дудалеў, механізатары Яўген Радзіонаў, Уладзімір Танкавід і Станіслаў Жалняровіч. Калі з’яўляецца неабходнасць, ім у дапамогу падключаем зваршчыка Альберта Томку.
Потым настане чарга іншай глебаапрацоўчай тэхнікі. Час ужо прыспечвае. Разлічваем, што нашы механізатары своечасова падрыхтуюцца да выхаду ў поле.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.