Авторизация
 

Адзін дзень на ферме ў СУП «Чэрасы»

 Задоўга да світанку ажывае ў снежні малочнатаварная ферма «Старыя Крукі» СУП «Чэрасы». Адной з першых, да шасці гадзін, прыходзіць загадчыца Леакадзія ПАЦЕЕНАК. Пасада абавязвае ведаць сітуацыю ў памяшканнях. Яна ў адказе за ўсё: за статак і абсталяванне. Тут утрымліваецца 400 кароў, усіх трэба своечасова накарміць і дагледзець, большасць – двойчы падаіць, паклапаціцца пра нядаўна атрыманы прыплод цялятак. Ёй ёсць на каго разлічваць.

 

Самая вопытная аператар машыннага даення – Таццяна Каляга, працуе з дойным пагалоўем з 1996 года. Прачынацца рана і адказна ставіцца да справы калісь прывучыла вялікая сям’я, у якой гадавалася трое дзетак. Звычка даўно стала ладам жыцця. Лілія Лісічкіна пайшла на працоўную пенсію па ўзросце. У вясковай гаспадыні дома клопатаў нямала, хаця дзеці вылецелі з роднага гнязда. На заслужаным адпачынку ў асабістай падсобнай гаспадарцы трымала чатырох кароў. Летам кожную трэба штодзень навязаць за вёскай, бо гурта на пашы няма, перавязаць, падаіць. Разам з мужам-пенсіянерам паклапаціцца пра сена. Пра агарод і гаворкі няма: ён без жаночых рук не абыходзіцца. Таму не надта доўга раздумвала, калі запрасілі вярнуцца на ферму, дзе не хапала работнікаў. Да яе ж не так і далёка, калі ісці напрамую са Старых Крукоў па кладцы праз Волту.

 
Адна за другой адчыняюць вялікія вароты будынка даяркі Тамара Быдзан, Зінаіда Яблонская, Аліна Пацеенак, Анжаліка Чынікайла, Марыя Вільчынская, Марыя Шабей. Адразу скіроўваюцца ў бытавы пакой, каб пераапрануцца ў шэрыя рабочыя халаты. Тут ужо падагрэў паветра каларыфер, а з наступленнем маразоў будзе выкарыстоўвацца печ «Буляр’ян». Уключаны электрачайнік.

 
 Рабочы дзень даяркі пачынаюць з наведвання цялятак у прафілакторыі. Тром дзясяткам самых маленькіх насельнікаў фермы пільная ўвага, найперш трэба даведацца пра стан кожнага, абнавіць запасы вады і камбікорму. Прыбіральшчыцы Таццяна Пахірка і Яна Быдзан наводзяць парадак у малочным блоку, ля малочных халадзільнікаў. Да іх далучаецца слесар Антон Пухальскі, які абслугоўвае ўсё абсталяванне. Даяркі прыбіраюць пад каровамі. Роўна ў 6.00 пачынаецца даенне. За кожным з сямі аператараў замацавана група ў 50 – 60 галоў з 342-х, што дояцца. Выхадныя даяркам даюць яшчэ дзве работніцы.

 
Тэхналогія даення адпрацавана да драбніц. Загадчыца ажыццяўляе агульны нагляд за падмываннем вымя, выкарыстаннем сурвэтак, наогул, захаваннем тэхналогіі. Асаблівы клопат, каб хворыя і пралечаныя, а таксама навацельныя каровы даіліся асобнымі апаратамі, а іх у кожнай работніцы па тры. Малако кожнай катэгорыі таксама заліваецца ў спецыяльныя ёмістасці. Рэалізуемае павінна быць самым высакаякасным па чысціні, з мінімальным утрыманнем саматычных клетак і без слядоў лячэбных прэпаратаў.

 
Але лячыць статак даводзіцца. Вось і ў гэты дзень на ферму завіталі ветурач Валерый Баравік і асемянатар Вольга Карзянок. Пакуль спецыялісты афармлялі патрэбныя паперы, да іх сталі падыходзіць даяркі са сваімі клопатамі: адну кароўку трэба пакрыць, іншая не прыходзіць у ахвоту, хаця час настаў, у трэцяй не адышоў паслед пасля родаў, некалькім жывёлам трэба зрабіць уколы. Між тым у бытавы пакой наведваецца машыніст «Амкадора» Міхаіл Яблонскі, з кубачкам гарачага чаю ён чакае трактарыста Васіля Нікіфарава-малодшага, каб як толькі крыху развіднее заняцца прыгатаваннем кармасумесі. Даенне працягваецца каля дзвюх гадзін. Леакадзія Эдуардаўна падводзіць яго вынікі: за суткі атрымалася 3 100 кілаграмаў малака, бывае крыху больш ці менш, каля 8,5 кг на карову. Потым зазірнуў у зводку: сярэднясутачны надой на МТФ «Старыя Крукі» большы, чым на іншых фермах гаспадаркі і ў сярэднім па раёне.

 
 Цяпер сітуацыя на ферме ў Старых Круках стабілізавалася. Трывожныя дні былі пры пастаноўцы статка пад дах у сярэдзіне кастрычніка – памяняліся кармы і ўмовы ўтрымання, стрэсавы стан жывёлы выклікаў зніжэнне надояў. Як толькі ранішняе даенне закончана, па праходзе з кармавым сталом з «Трыялетам», напоўненым кармасумессю, заязджае Васіль Нікіфараў. Следам даяркі з мернымі кружкамі раздаюць канцэнтраты – камбікорм К-60. Таблічка ля кожнай жывёлы ўказвае, колькі ёй належыць атрымаць у залежнасці ад надою. Самыя высокапрадукцыйныя даюць да 28 кг малака за суткі. Гэта Агава даяркі Зінаіды Яблонскай і Венера Таццяны Каляга.

 
Раніца на ферме працягваецца клопатамі пра цялятак, прыбіраннем стойлаў: хутка на трактары МТЗ-82 з прычэпам ПТС-6 павінен з’явіцца трактарыст-ветэран Генадзь Шэнда, трэба будзе ўключаць гноевы транспарцёр. З хвіліны на хвіліну чакаецца малакавоз, каб забраць вячэрні ахалоджаны надой. Леакадзія Эдуардаўна ўпэўнена, што ён, як і звычайна, будзе залічаны гатункам «экстра».

 
– Стабільная работа МТФ «Старыя Крукі» – заслуга загадчыцы Леакадзіі Пацеенак, – потым пачуў ад дырэктара СУП «Чэрасы» Алега Януковіча. – Яна згуртавала калектыў, сама арганізаваны і дысцыплінаваны чалавек, патрабуе гэтага ад падначаленых. Пры вострай неабходнасці працуе з даільным апаратам.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фотаматэрыял аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта