Авторизация
 

На Міёршчыне пачаўся маніторынг пастаўленай на захаванне сельскагаспадарчай тэхнікі

 Тэрміны заканчэння пастаноўкі невыкарыстоўваемай сельскагаспадарчай тэхнікі на працяглае захоўванне мінулі, на гэтым тыдні пачаўся маніторынг праведзенай работы. Яго ажыццяўляюць намеснік начальніка аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі райсельгасхарчу Аляксандр Мышко і начальнік раённай інспекцыі – галоўны дзяржаўны інспектар дзяржтэхнагляду Сяргей Гільніч, на пэўным этапе да іх далучыўся карэспандэнт раённай газеты.

 

Спецыялісты з разуменнем сітуацыі – нават з пахаладаннем і з’яўленнем снегу пэўныя палявыя работы працягваліся – ацэньвалі намаганні інжынерных служб і непасрэдна механізатараў па навядзенні парадку на машынных дварах. Аднак такія «скідкі» зусім не патрабаваліся для СУП «Цітова» (галоўны інжынер Павел Крысенка): збожжа- і кормаўборачныя камбайны ачышчаны, устаноўлены на калодкі ў павецях без нахільных камер; іншыя сельгасмашыны, не толькі глебаапрацоўчыя, занялі належнае месца на машынным двары. Пры тым павець для захоўвання тэхнікі пашыраецца, наводзіцца парадак у гаражах.

 
Значная работа для належнага захоўвання зімой машын і агрэгатаў праведзена ў СУП «Чэрасы» (кіраўнік інжынернай службы Юрый Казлоў). Станоўча ацэнены намаганні спецыялістаў і механізатараў ААТ «Туркова» (Аляксандр Жук), хаця асфальт ля майстэрняў тут бы ўжо не пашкодзіла пачысціць ад зямлі, якую нанесла тэхніка. Не ўсё зроблена, але работы актыўна працягваліся на абодвух машынных дварах ААТ «Мікалаёўскі».

 
 Не было заўваг па захоўванні ўсіх пяці збожжаўборачных і аднаго кормаўборачнага камбайнаў у ААТ «Любінова». Яны ў адпаведнасці з патрабаваннямі ачышчаны і ўстаноўлены на калодкі ў арачніку былога машыннага двара ў Волкаўшчыне. У гэтым заслуга інжынера Віктара Карповіча. Сеялка АПП-6Д, якой ён восенню засеяў больш за 600 гектараў азіміны, таксама захоўваецца пад дахам, ачышчана і рыхтуецца да поўнай пераборкі, бо свой рэсурс у значнай ступені выпрацавала, але павінна быць гатова выйсці ў поле вясной.
Затое да сітуацыі на машынным двары на цэнтральнай сядзібе зроблена нямала нараканняў, дадзены час для ліквідацыі непаладкаў. А яны даўно бачны і з вокнаў дыспетчарскай, дзе штодзень праводзяцца лятучкі.

 
Майстэрня і машынны двор ААТ «Пад’ельцы» ў Наўгародах пакідаюць не найлепшае ўражанне. Без пастаяннага нагляду інжынернай службы старыя агрэгаты выстаўлены ў беспарадку на віду, выкарыстоўваемыя, у тым ліку зерневыя камбайны, схаваны пад дахам, але ачыстка і належная пастаноўка іх не закончаны. Маніторынг сітуацыі на машынных дварах сельгаспрадпрыемстваў працягваецца. Затым настане чарга кантролю за арганізацыяй рамонту сельгасмашын у майстэрнях.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта