Комитет по сельскому хозяйству провел видеоконференцию по вопросам подготовки техники к полевым работам в 2021 году
gazeta 27-11-2020, 11:55 467 Сельская гаспадаркаНа мінулым тыдні камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама правёў відэаканферэнцыю з удзелам прадстаўнікоў інжынерных служб райсельгасхарчаў, рамонтных, забяспечвальных і абслугоўваючых прадпрыемстваў і арганізацый Віцебшчыны па пытаннях падрыхтоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі да палявых работ 2021 года.
Па выніках гэтага мерапрыемства адпаведным загадам зацверджаны план і графік гатоўнасці машынна-трактарнага парка, утворана аператыўная група па кантролі за праводзімай работай пад кіраўніцтвам намесніка старшыні абласнога камітэта Міхаіла Прыдыбайлы.
Запатрабавана ад усіх зацікаўленых служб і адказных асоб дакладна выканаць графік гатоўнасці тэхнікі да сельгасработ да наступнай вясны пры безумоўным захаванні ўмоў бяспекі працы. Ужо ў сакавіку павінны быць гатовы да выхаду ў поле трактары, плугі, усе глебаапрацоўчыя агрэгаты і сеялкі. Для гэтага ўжо цяпер трэба неадкладна стварыць умовы для правядзення рамонтных работ, арганізаваць звенні рамонтнікаў і давесці да іх заданні, распрацаваць алгарытм аплаты працы і пазнаёміць з ім выканаўцаў.
Тэрміны заканчэння рамонту корма- і збожжаўборачных камбайнаў больш познія, затое патрабаванні па падрыхтоўцы і гатоўнасці высокія – іх выкананне ацэніць спецыяльна ўтвораная раённая камісія. Інжынерным службам трэба да сярэдзіны снежня здаць на спецыялізаваныя рамонтныя прадпрыемствы няспраўныя вузлы і агрэгаты, да 3 студзеня – спісаць тэхніку, якую немагчыма аднавіць. Паўсямесна ўзмацняецца кантроль за захаванасцю і рацыянальным выкарыстаннем матэрыяльных, паліва-энергетычных рэсурсаў і абсталявання.
Аляксандр МЫШКО.
Фото из архива редакции
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.