Авторизация
 

Развіталіся назаўсёды з міёрскім хірургам Іосіфам КАПЛУНАМ

Простились навсегда с миорским хирургом Иосифом КаплуномНа гэтым тыдні міёрская зямля прыняла ў сваё ўлонне ўраджэнца Гродзеншчыны Іосіфа Казіміравіча КАПЛУНА. Ён быў чалавекам, якога ведалі ўсе. Урач-хірург ад Бога, выдатны спецыяліст, інтэлігентны і памяркоўны чалавек. І на мне застаўся збаўляльны ад хваробы след яго скальпеля. 

 

Зусім нядаўна, у сярэдзіне чэрвеня, распытваў пра жыццёвы шлях з роднага Воранаўскага раёна на нашу Міёршчыну для публікацыі да юбілею цэнтральнай раённай бальніцы. У чарговы раз пераканаўся, што Іосіф Казіміравіч быў адданым падпісчыкам і чытачом раённай газеты, ведаў і абмяркоўваў не толькі найважнейшыя нашы публікацыі.


Тады здавалася, што наперадзе яшчэ мноства сустрэч і размоў пра прафесійныя справы і сутнасць чалавечага існавання, іх асвятленне ў прэсе. У Іосіфа Казіміравіча на ўсё былі свой погляд і ўласнае меркаванне, але сказаліся шматгадовая напружаная праца і прыняты на сябе вялікі боль тысяч і тысяч пацыентаў…


Нагадаю, Іосіф Каплун нарадзіўся 2 лютага 1941 года ў сялянскай сям'і. Рос пад апекай маці, бо бацька не вярнуўся з вайны. У вялікае жыццё прабіваўся самастойна. Закончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут з кваліфікацыяй "лячэбная справа". Для гэтага трэба было мець не толькі вялікае памкненне да ведаў, але і да любой працы, бо стыпендыі не хапала нават на харчаванне.


Практыкуючым урачом трапіў па размеркаванні ў чыгуначную бальніцу на станцыі Карымская ў Забайкаллі. Там ва ўмовах, калі не хапала медыкаў наогул, вымушаны быў сам стаць спецыялістам шырокага профілю з пераважнай арыентацыяй на хірургію, узначаліць хірургічна-тэрапеўтычнае аддзяленне.


У Беларусь вярнуўся разам з жонкай Ірынай Іванаўнай на яе радзіму ў вёску Пялікі Шаркаўшчынскага раёна. Тут яго і сагітаваў перабрацца ў Міёры тагачасны галоўны урач Мікалай Максімавіч Фёдараў.


З 25 жніўня 1969-га Іосіф Казіміравіч на доўгія гады—нязменны загадчык хірургічнага аддзялення Міёрскай ЦРБ, а потым проста ўрач-хірург да 30 студзеня 2015 года. Агульны ўрачэбны стаж— паўвека, у тым ліку 46 гадоў толькі ў Міёрах. Прааперыраваў мноства хворых, праводзіў складаныя хірургічныя ўмяшальніцтвы.

 

Амаль адначасова з ім стаў працаваць у ЦРБ цяперашні анестэзіёлаг-рэаніматолаг Юрый Баніфац'евіч Цярэшка.
 —У той час хірургічныя аперацыі ў Міёрах рабілі Мікалай Максімавіч Фёдараў і Іосіф Казіміравіч Каплун, таму мне прапанавалі пасаду іх памочніка— анестэзіёлага. Вось гэтая сумесная праца і "пасябравала" мяне з Іосіфам Казіміравічам, як аказалася, на ўсё жыццё, —апавядае цяпер Юрый Баніфац'евіч.— Ён быў высокакваліфікаваным спецыялістам, выдатна ведаў сваю справу і аддаваў ёй усе сілы і час. Быў камунікабельным, меў роўны характар, ніколі не павышаў голас і ні з кім не канфліктаваў, аднак пры гэтым у прафесійных пытаннях цвёрда і аргументавана адстойваў сваю пазіцыю. У яго ніколі не было любімчыкаў ні сярод работнікаў, ні сярод пацыентаў.


 —Іосіфа Казіміравіча лічу самым граматным і ўдумлівым хірургам, якія працавалі ў нашай бальніцы,—працягвае размову яго калега і былы галоўны ўрач Пётр Аляксандравіч Пазняк.—Ён правёў шмат складаных аперацый, у тым ліку на брушной поласці і валляку, якія цяпер выконваюцца на абласным узроўні. Як загадчык аддзялення быў патрабавальным да персаналу, толькі гэтая патрабавальнасць грунтавалася не на прэтэнзіях, а на ўласным прыкладзе прафесіянала, аўтарытэце дасведчанага і ўмелага ўрача-хірурга.


Хворыя давяралі Іосіфу Казіміравічу безумоўна, а таму—ніякіх канфліктаў. Нават не памятаю, каб на яго скардзіліся ці наракалі пацыенты.
Выдатны клініцыст, дыягност, яго асабіста і ўзначальваемае ім аддзяленне высока цанілі ў вобласці.


 —Іосіф Казіміравіч быў вельмі разумным і выхаваным чалавекам, па-асабліваму інтэлігентным,—выказвае сваё меркаванне медыцынская сястра хірургічнага аддзялення Наталля Пракопаўна Паплаўская. —Я працавала з ім побач тры з паловай гады. У час аперацый здаралася нямала складаных сітуацый, але заўсёды выручалі вопыт і хірургічны талент Іосіфа Казіміравіча.


У якасці загадчыка ён з'яўляўся добрым гаспадаром, працаваў не на сябе, на аддзяленне. Умеў падтрымаць дысцыпліну, стварыць рабочую абстаноўку, разрадзіць сітуацыю. Гэта мы бачылі і цанілі.


 —Іосіф Казіміравіч—выпускнік Гродзенскага медыцынскага інстытута,—падкрэсліў урач-хірург Генадзь Цімафеевіч Трубач,—што таксама немалаважна. Гэтая навучальная ўстанова славілася ў былым Саюзе тым, што давала добрыя веды і практычныя навыкі ўрачэбным кадрам.
Значыць, нашым Міёрам пашанцавала. У памяці засталася метода, якой прытрымліваўся Іосіф Казіміравіч у рабоце з маладымі калегамі: "першую аперацыю раблю сам, ты асісціруеш; другую рабіць табе—а я ў памочніках, потым працуеш самастойна".


Запомнілася, з якой гордасцю Іосіф Казіміравіч расказваў пра поспехі дачкі, што працуе ў прэстыжнай нямецкай фірме, унучкі—перспектыўнага навукоўцы.
Паважаны Іосіф Казіміравіч, міёрская зямля стала для цябе роднай. Няхай будзе яна табе пухам.


Былы пацыент Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 062
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 176
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 704
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 143
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 605
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 391
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 529
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 февраля 2020
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Именины 20 февраля 2020
Александр, Алексей, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта