У перадсвяточныя дні Міёры развіталіся з вопытным фінансістам і кіраўніком, актыўным удзельнікам ветэранскага руху ЧЫЧКАНОМ Васілём Мікалаевічам. Ен нарадзіўся 21 красавіка 1929 года на Гродзеншчыне. Пасля заканчэння Навагрудскага фінансавага тэхнікума працяглы час працаваў на розных пасадах у фінансавых органах Гродзенскай, затым Маладзечанскай абласцей.
З 1960 года яго лёс непарыўна звязаны з нашай Міёршчынай. Напачатку Васіль Мікалаевіч узначальваў фінансавы аддзел райвыканкама. У 1962-ім абраны старшынёй калгаса "Кастрычнік". Пэўны час з'яўляўся старшым эканамістам планава-фінансавага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі, а затым і ўзначальваў гэты аддзел. У 1972 годзе абраны старшынёй праўлення райспажыўсаюза, а ў 1979-ым прызначаны дырэктарам хлебазавода. Працоўную дзейнасць заканчваў дзяржінспектарам па закупках і якасці сельгаспрадукцыі, а потым—вядучым інспектарам па кадрах упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, на заслужаны адпачынак пайшоў, маючы стаж 42 гады.
На ўсіх пасадах Васіль Мікалаевіч адказна адносіўся да выканання службовых абавязкаў, удзельнічаў у выхаваўчай рабоце, выконваў мноства грамадскіх даручэнняў у якасці дэпутата раённага Савета, члена райкама Кампартыі Беларусі. Да апошняга, пакуль дазваляла здароўе, быў жаданым удзельнікам ветэранскіх мерапрыемстваў, сустрэч з моладдзю.
Светлая памяць пра цудоўнага чалавека, выдатнага спецыяліста і кіраўніка назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах.