Авторизация
 

Не стала ЛЯЎКОВІЧА Уладзіміра Міхайлавіча

+
Не стало Левковича Владимира МихайловичаУ ноч на 20 ліпеня пасля працяглай цяжкай хваробы перастала біцца сэрца былога сакратара партарганізацыі Дзісенскага БМУ, старшыні калгаса імя Пушкіна і Язненскага сельскага Савета Ляўковіча Уладзіміра Міхайлавіча.
 
У.М. Ляўковіч нарадзіўся 20 красавіка 1937 года ў сялянскай сям'і ў вёсцы Язна. Пасля сямігодкі нейкі час працаваў у мясцовым калгасе, а затым паступіў у Гарадоцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. З дыпломам тэхніка-механіка ў Цвецінскай сярэдняй школе выкладаў да службы ў арміі машыназнаўства, вёў урокі фізкультуры і гурток юных трактарыстаў. Пасля службы працягваў педагагічную працу ў якасці настаўніка асноў вытворчасці і дапрызыўнай падрыхтоўкі.

У маі 1964-га Уладзімір Міхайлавіч прызначаны загадчыкам майстэрняў Дзісенскага будаўніча-мантажнага ўпраўлення, дзе прайшоў працоўны шлях галоўнага механіка і вырас да вызваленага сакратара пярвічнай партыйнай арганізацыі. 17 жніўня 1971-га абраны старшынёй калгаса імя Пушкіна. 14 гадоў, нават знаходзячыся на пенсіі, аддаў рабоце па развіцці эканомікі і сацыяльнай сферы роднай Язненшчыны ў якасці старшыні сельскага Савета народных дэпутатаў—з 23.03.1988 да 1.02.2002. І пасля ўдзельнічаў у выхаваўчай рабоце з моладдзю і сярод насельніцтва. 

На ўсіх пасадах Уладзімір Міхайлавіч праявіў сябе ўмелым кіраўніком, адказным работнікам, чулым да патрэб людзей, спагадлівым чалавекам. Праводзіў вялікую грамадскую работу сярод насельніцтва ў якасці члена райкама партыі і дэпутата раённага Савета. Цікавіўся мінулым родных мясцін і актыўна супрацоўнічаў з раённай газетай. Быў цудоўным сем'янінам, даў пуцёўку ў жыццё сыну, які стаў урачом, і дачцэ-педагогу.

Светлая памяць пра Уладзіміра Міхайлавіча назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.

Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы савет ветэранаў.   


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 752
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта