Памяти ветерана

Памяти ветерана24 лютага на 95-ым годзе жыцця перастала біцца сэрца ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, жыхара аграгарадка Павяцце КАДЗІШЭЎСКАГА Юзафа Антонавіча. Ён нарадзіўся 19 красавіка 1921 года ў вёсцы Барсучына Павяцкага сельсавета.
 
Неўзабаве пасля вызвалення нашых мясцін быў мабілізаваны ў Дзеючую армію, прымаў непасрэдны ўдзел ў баявых дзеяннях на фронце з 1 сакавіка да 8 мая пераможнага 1945 года ў складзе 47-га гаўбічнага артылерыйскага палка. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны другой ступені, юбілейнымі медалямі.

У 1950 годзе Юзаф Антонавіч уступіў ў калгас "Гігант" і адпрацаваў у ім паляводам да выхаду на пенсію ў 1991-ым. Памяць пра ветэрана вайны, стараннага працаўніка-калгасніка назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.

Раённы савет ветэранскай арганізацыі.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.