Родная зямля прыняла былога ўдзельніка Вялікай Айчыннай РУДЗЁНКА Івана Васільевіча, які памёр у Віцебску 25 мая. Сямнаццацігадовым юнаком ён уліўся ў рады першага атрада 4-ай Беларускай брыгады, удзельнічаў у многіх баявых аперацыях, перажыў смерць родных людзей. Пасля вызвалення родных мясцін у складзе 227-га і 18-га стралковых палкоў у якасці разведчыка вызваляў Латвію, Прыбалтыку, быў двойчы сур'ёзна паранены.
У ваенны час узнагароджаны ордэнам Славы трэцяй ступені, медалямі "За адвагу", "За баявыя заслугі". У мірны час быў заняты на лесараспрацоўках, шмат гадоў працаваў вадзіцелем у розных арганізацыях, што з'яўляліся папярэднікамі хлебазавода, з гэтага прадпрыемства пайшоў на заслужаны адпачынак. Добрую памяць пра сябе пакінуў у былых калег, дзяцей, землякоў.