Авторизация
 

Памяці ветэрана

11 лютага сярод родных людзей у Міёрах закончыўся жыццёвы шлях удзельніка Вялікай Айчыннай вайны з вёскі Дзянісы Новапагосцкага сельсавета ЛАГУНА Антона Аляксандравіча. Лёс адмерыў яму 92 з палавінай гады. Самым небяспечным і трывожным быў перыяд з кастрычніка 1944-га па пераможны май 1945-га, калі знаходзіўся на фронце ў дзеючай арміі. За баявыя заслугі двойчы адзначаны медалём "За адвагу", узнагароджаны за ўзяцце Кенігсберга. У пасляваенны час ушанаваны ордэнам Айчыннай вайны, юбілейнымі ўзнагародамі.

 

З арганізацыяй калектыўных гаспадарак старанна працаваў паляводам у калгасе імя Кутузава Шаркаўшчынскага раёна, потым—у "Рассвеце" на Міёршчыне. Выгадаваў двух дзяцей.
Памяць пра ветэрана вайны і стараннага працаўніка назаўсёды застанецца з намі.
Раённы савет ветэранскай арганізацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта