27 студзеня на самым пачатку 94-га года жыцця перастала біцца сэрца ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Ігнація Юстынавіча Курыловіча. А ён нарадзіўся 3 студзеня 1922 г. у Новым Пагосце, тут працаваў у сельскай гаспадарцы бацькоў. Важны перапынак пачаўся 22 ліпеня 1944-га ў сувязі з мабілізацыяй на фронт, дзе ваяваў з ворагам ў якасці радавога артылерыста да Перамогі, а потам яшчэ служыў у арміі амаль да канца 1945 года. З пачаткам калектывізацыі ў студзені 1950-га ўступіў у калгас "Чырвоны сцяг", які з узбуйненнем уліўся ў склад сельгасарцелі "Рассвет".
У гэтай гаспадарцы да выхаду на пенсію ў 1982-ім плённа працаваў у паляводстве. Стварыў сям'ю, вырасціў двух сыноў. Пакуль дазвалялі сілы, Ігнацій Юстынавіч актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці вёскі і гаспадаркі, патрыятычным выхаванні моладзі. Памяць пра былога франтавіка, стараннага працаўніка і выдатнага сем'яніна назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах. Раённы савет ветэранскай арганізацыі.