13 лістапада пасля працяглай цяжкай хваробы закончыўся зямны шлях удзельніцы партызанскага руху, ветэрана працы з Пераброддзя Паўлоўскай Валянціны Якаўлеўны. Яна нарадзілася ў гэтай вёсцы ў сялянскай сям'і 4 красавіка 1927 года. У час Вялікай Айчыннай стала ўдзельніцай партызанскага руху, у якасці санітаркі атрада №3 2-ой Калінінскай брыгады ваявала з захопнікамі з 10 сакавіка 1943 года да 28 студзеня 1944-га.
У пасляваенны час В.Я. Паўлоўская выпрацавала 36-гадовы стаж. У 1949-ым стала бухгалтарам сельгасаддзела і МТС, затым працяглы перыяд узначальвала бухгалтарскую службу калгаса "Кастрычніцкая рэвалюцыя", пакуль дазваляла здароўе, была занята на розных участках народнай гаспадаркі. Узнагароджана ордэнам Айчыннай Вайны 2-ой ступені, юбілейнымі медалямі. З'яўлялася паважаным ў вёсцы чалавекам, маці дваіх дзяцей і бабуляй траіх унукаў. Памяць пра яе назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах.
Савет раённай ветэранскай арганізацыі. Перабродскі сельскі выканаўчы камітэт. Пярвічная арганізацыя ветэранаў в. Пераброддзе.