Не стало ветерана

4 кастрычніка скончыўся жыццёвы шлях былога партызана, ветэрана педагагічнай працы Мікалая Пятровіча Пацеенка. Нарадзіўся ён 3 студзеня 1925 года ў вёсцы Пацеенкі Якубаўшчынскага сельсавета. З красавіка па чэрвень 1944-га знаходзіўся ў 6-м атрадзе 4-й Беларускай партызанскай брыгады. 4 чэрвеня 1944-га трапіў у палон, зведаў фашысцкую няволю ў канцлагеры г. Глаўхаў. У пасляваенны час з 1947-га па 1988-ы  працаваў настаўнікам Пацеенкаўскай пачатковай школы, Навакрукаўскай і Маляўскай сямігодак, Крукаўскай школы. Агульны стаж складае больш за 45 гадоў.

 

У розных калектывах Мікалай Пятровіч старанна выконваў службовыя абавязкі, аддаваў усе сілы выхаванню і навучанню дзяцей, займаўся грамадскімі справамі. Быў цудоўным сем'янінам. Памяць пра яго назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.

 

Часлаў Кашкур,

старшыня савета раённай

ветэранскай арганізацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.