Авторизация
 

Памяці КАВАЛЕВІЧА Аляксея Пятровіча

Памяти Ковалевича Алексея Петровича 6 верасня з апошнім уздыхам міёрскага паветра закончыўся жыццёвы шлях старэйшага журналіста нашай раёнкі, былога намесніка рэдактара раённай газеты "Сцяг працы", выдатніка народнай асветы і заслужанага журналіста рэспублікі, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў Аляксея Пятровіча Кавалевіча.

А. П. Кавалевіч нарадзіўся 28 ліпеня 1929 года ў вёсцы Міля-вічы Мастоўскага раёна на Гро-дзеншчыне ў сям'і каваля. Пасля Дзярэчынскай СШ закончыў Гродзенскі педінстытут імя Я. Купалы, пэўны час працаваў завучам сярэдняй, а затым дырэктарам васьмігадовай школ у Воранаўскім раёне. З 1963-га лёс Аляксея Пятровіча непарыўна звязаны з Міёршчынай. Напачатку ён выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Міёрскай СШ, тады адзінай, потым з'яўляўся інспектарам раённага аддзела народнай асветы. Як творчы чалавек, пісаў вершы, супрацоўнічаў з рознымі перыядычнымі выданнямі, нарэшце, у пачатку 70-х з задавальненнем прыняў прапанову заняць пасаду намесніка рэдактара міёрскай раённай газеты "Сцяг працы", дзе ў поўнай меры праявіўся яго талент журна-ліста, паэта, пісьменніка-празаіка. Як вядучы творчы работнік на высокім узроўні асвятляў пытанні масава-палітычнай і выхаваўчай работы, савецкага будаўніцтва, развіцця народнай гаспадаркі. Акрамя гэтага, рыхтаваў выпускі літаратурнай старонкі "Ручаёк", гумарыстычна-сатырычнай "Лазні". Пісаў не толькі карэспандэнцыі, замалёўкі, рэпартажы, справаздачы, але і нарысы, апавяданні, гумарэскі, вершы. На вопыце і пры падтрымцы Аляксея Пятровіча вырасла цэлае пакаленне раённых журналістаў.

 

І пасля выхаду на пенсію Аляксей Пятровіч не парываў творчыя сувязі з рэдакцыяй, напісаў і выдаў пры падтрымцы калег і раённага актыву восем кніг паэзіі і прозы, якія ўжо сталі каштоўнай крыніцай фактычнага матэрыялу па гісторыі раёна.

Самаадданая праца настаўніка і журналіста адзначана шматлікімі граматамі і дыпломамі, ганаровымі званнямі, а ў памяці і сэрцах калег, усіх, з кім сустракаўся ў жыцці, Аляксей Пятровіч застанецца як выдатны, чулы чалавек, сапраўдны творца, надзейны сябра і дарадца.

Памятаем і смуткуем разам з роднымі і блізкімі.

 

Калектыў рэдакцыі

раённай газеты

"Міёрскія навіны".

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 048
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 537
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 121
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Именины 17 февраля 2020
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта