Мероприятия, приуроченные ко Дню памяти воинов-интернационалистов и 37-й годовщине вывода советских войск из Афганистана, прошедшие в Миорах

Пра важнасць захавання гістарычнай памяці і падтрымання жывых стасункаў гаварылі на мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 37-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана, якія прайшлі ў Міёрах.

Каля 100 афганцаў

Стартавалі знакавыя мерапрыемствы сустрэчай у раённай бібліятэцы, дзе воінаў-інтэрнацыяналістаў вітала кіраўніцтва раёна ў асобе старшыні райсавета дэпутатаў Валерыя Драба і намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Жука.

У другой палове 20-га стагоддзя савецкія салдаты ўдзельнічалі ў многіх лакальных канфліктах на тэрыторыі ўсяго свету.

– Гэта частка нашай гісторыі, нашага жыцця. Канешне, чырвонай ніткай праходзяць падзеі ў Афганістане. Вы годна пранеслі знамя як савецкае воінства, – заўважыў Валерый Анатольевіч.Воіны-інтэрнацыяналісты перанялі эстафету патрыятычнага выхавання моладзі ад ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Падчас сустрэч з хлопцамі і дзяўчатамі яны расказваюць пра тое, як трэба берагчы мір на зямлі. На Віцебшчыне пражывае крыху больш за 3,5 тысячы воінаў-інтэрнацыяналістаў. На Міёршчыне іх 58, а ўсяго ў Афганістане пабывала каля 100 жыхароў раёна. У планах стварыць пакой іх вайсковай славы.
Гаварылі пра тое, як важна ў наш час падтрымліваць жывыя стасункі. Разам з тым многія ўдзельнікі сустрэчы заўважалі, што знайшлі былых саслужыўцаў менавіта праз сацыяльныя сеткі. Іншыя аднавілі сувязі дзякуючы абласному аб’яднанню афганцаў, а хтосьці – тэлеперадачы «Чакай мяне».

Сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў нямала таленавітых людзей. Паэтаў, мастакоў, майстроў па метале і г. д. Уласны верш пра Афганістан прачытаў Васіль Сушко.

Сустрэча прайшла ў цёплай душэўнай атмасферы і стала добрай пляцоўкай для стасункаў і магчымасцю задаць пытанні кіраўніцтву раёна, атрымаць кансультацыю па пытаннях працоўнага заканадаўства.

Пяцёра ў тым страі навечна

З бібліятэкі мерапрыемства перамясцілася да мемарыялу «Чорны цюльпан». У мітынгу, прымеркаваным да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 37-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана, прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў, моладзь.

Звярнуўся да гісторыі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба. Нагадаў, што пытанне ўвя- дзення савецкіх войскаў у Афганістан абмяркоўвалася яшчэ на пасяджэнні палітбюро ЦК КПСС вясной 1979 года, аднак тады генеральны сакратар Леанід Брэжнеў выказаў меркаванне, што не трэба развязваць вайну. А калі яна ўсё ж пачалася, яе падтрымлівала НАТА, перш за ўсё ўзбройвалі ісламскае крыло ЗША. На чарговым пасяджэнні ў кастрычніку было прынята рашэнне накіраваць 500 чалавек са спецпадраздзяленняў для дапамогі афганскаму народу. Абмежаваны кантынгент зайшоў у Афганістан 25 снежня. Не было дакладнага разуменння, як гэта будзе. Чакалася, што савецкія войскі возьмуць пад кантроль буйныя гарады і прамысловыя аб’екты і забяспечаць стабільнасць у краіне. Аднак ужо праз два тыдні пачаліся баі. Самае складанае, што не была падрыхтавана інфраструктура, войскі ўваходзілі ў чыстае поле.– Увесь цяжар вайны лёг на плечы простых салдат. Вы годна прадставілі нашу краіну, паказалі прыклады мужнасці і гераізму. 89 чалавек з Савецкай Арміі атрыманні званне Героя, 25 – пасмяротна. Загінулі і нашы землякі Пётр Брынкевіч, Сяргей Закрэўскі, Уладзімір Мяцеліца, Сяргей Станкевіч і Сяргей Шляпаў. Вечная ім памяць, – заўважыў Валерый Анатольевіч. – Не менш цяжкім быў вывад савецкіх войскаў з Афганістана, падчас якога загінула 525 чалавек.

Савецкі Саюз прыйшоў на афганскую зямлю з мірам, падкрэсліў Валерый Драба. Пабудавана вялікая колькасць заводаў, дарог, фабрык, газа- і нафтаправодаў, арганізавана вытворчасць КАМАЗаў. 60 % прадукцыі, якая выраблялася ў краіне, належала прадпрыемствам, што пабудаваў Савецкі Саюз.

У першую чаргу апора для сваіх бацькоў, сям’і, родных і блізкіх, чалавек, здольны і гатовы ў любы момант па клічы радзімы стаць на яе абарону і выконваць задачы як на тэрыторыі, так і за яе межамі. Так апісаў сапраўднага мужчыну ваенны камісар раёна Сяргей Пляшкоў.

Ад моладзі слова трымала вучаніца СШ № 2 імя М. Ізварына Лізавета Хаткевіч. Нагадала, што імёны ўдзельнікаў афганскай вайны, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку, Пятра Брынкевіча і Сяргея Закрэўскага ўвекавечаны на мемарыяльных дошках на будынку школы. Вучні захоўваюць памяць пра іх: добраўпарадкоўваюць месцы пахаванняў, наведваюць экспазіцыі.Час няўмольны, але і праз амаль чатыры дзясяткі гадоў удзельнікі той вайны памятаюць афганскія горы, баявыя аперацыі і саслужыўцаў. Асабліва тых, хто назаўсёды застаўся на чужой зямлі. Пра гэта расказаў старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Вячаслаў Стома. Заўважыў, што радзеюць рады і ў мірны час. Нядаўна пайшлі з жыцця воін-інтэрнацыяналіст Уладзімір Корсак і бацька загінулага Сяргея Закрэўскага Баляслаў Іосіфавіч.

Свой верш пра афганскую вайну прачытаў Васіль Сушко, завяршыў які словамі:

«Мы многих потеряли в том бою,
А сколько после той войны
Мы здесь ребят похоронили.
Сейчас нас может быть щепотка
В этом вот строю,
Но знайте: кого нет – мы не забыли».

Памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання, леглі да мемарыялу «Чорны цюльпан» гірлянда і кветкі. Дэлегацыя з кіраўніцтва раёна, ваеннага камісарыята і афганцаў скіравалася на магілы загінулых землякоў. 

Алена ВАРОНІНА.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий