История героя-освободителя Миорщины Николая Изварина

Беларусь помнит своих героев. Имена тех, кто отдал жизни за освобождение от немецко-фашистских захватчиков, увековечены в каждых городе или деревне. Это дань уважения их памяти, побуждение к формированию грамотности, патриотизма и духовности общества в целом и молодого поколения в частности. Вспомним героев-освободителей Миорщины. Первый герой рубрики - Николай Изварин.

Беларусь памятае сваіх герояў. Імёны тых, хто аддаў жыцці за вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, увекавечаны ў кожных горадзе ці вёсцы. Гэта даніна павагі іх памяці, пабуджэнне да фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму і духоўнасці грамадства ў цэлым і маладога пакалення ў прыватнасці. Узгадаем герояў-вызваліцеляў Міёршчыны. Першы герой рубрыкі – Мікалай Ізварын.

Нарадзіўся Мікалай Ізварын 29 кастрычніка 1923 года ў Арлоўскім раёне Растоўскай вобласці. У 1942-м скончыў ваеннае артылерыйскае вучылішча, тады ж і трапіў на фронт. Камандзір узвода, батарэі капітан ваяваў у 26-й гвардзейскай гарматнай артылерыйскай брыгадзе рэзерву галоўнага камандавання. Яе падраздзяленні ўваходзілі ў склад 9-й гвардзейскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі пры правядзенні Полацкай аперацыі як часткі больш маштабнай аперацыі «Баграціён». За праяўленыя ў баях мужнасць і ініцыятыўнасць узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступеняў. Яму было ўсяго дваццаць, калі загінуў пры вызваленні Міёршчыны 7 ліпеня 1944 года. Пахаваны ў брацкай магіле ў Міёрах.

Дакументы сведчаць: «Суправаджаў наступаючую пяхоту ў раёне вёскі Рудня. Праціўнік люта супраціўляўся, таварыш Ізварын, развярнуўшы сваю батарэю непасрэдна ў баявых парадках пяхоты, хутка адкрыў зруйнавальны агонь, дзе знішчыў адну супрацьтанкавую прыладу, якая стаяла на прамой наводцы, тры кулямётныя кропкі і да 30 салдат, чым забяспечыў прасоўванне нашых стралковых частак наперад…»

Імем Героя названы завулак і вуліца ў Міёрах. Яна якраз у тым накірунку, па якім прарываліся, адольваючы супраціўленне праціўніка, байцы Савецкай Арміі ў першыя дні ліпеня 1944 года.

Раённая газета неаднойчы публікавала звесткі пра Мікалая Рыгоравіча. Пасля таго, як выйшла чарговая нататка (у 2021 годзе), у рэдакцыю звярнуўся яго стрыечны ўнук Вадзім Ізварын:

– Гэта наш сямейны герой. Яшчэ жывая яго сястра Галіна. Вельмі хацелася б прыехаць на яго магілу…

Больш падрабязна чытайце ў выпуску № 30 раённай газеты.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота з адкрытых крыніц.

0 комментариев

Добавить комментарий