Для учеников и учителей Слободской начальной школы привезли выставку религиозной тематики

Участники православного молодежного движения Миорщины "Ладанка" посетили Слободскую начальную школу. Для учеников и учителей привезли выставку религиозной тематики.

Удзельнікі праваслаўнага маладзёжнага руху Міёршчыны «Ладанка» наведалі Слабадскую пачатковую школу. Для вучняў і настаўнікаў прывезлі выставу рэлігійнай тэматыкі. 

Большую частку экспанатаў скла­далі асабістыя рэчы колішняга да­брачыннага Міёрскай акругі Мікалая Рунды. Сярод іх кадзіла, крыж, пячат­ка для прасфоры, малітваслоў і іншыя. Пра кожную рэч распавёў кіраўнік «Ладанкі» Аляксандр Рынкевіч. Заўважыў, што ладан – араматыза­ваная смала, якую кладуць у кадзіла – аказвае імунастымулюючае дзеянне на арганізм чалавека. Для душэўна­га здароўя кожны свой дзень трэба пачынаць з малітвы.

Даведаліся дзеці назвы галаўных убораў праваслаўных святароў. Аса­бліва ўразіла іх аздобленая самацве­тамі і невялікімі абразкамі мітра, што з’яўляецца высокай узнагародай.

Распавядаючы пра Мікалая Рунду, выступоўца прыгадаў гады вайны. Будучы святар дапамагаў партызанам з умовай ніколі не браць у рукі зброю. Хаваючыся на Ельні ад варожай абла­вы, чытаў малітву і цудам выжыў. Гэта паслужыла рашэнню прысвяціць сваё мірнае жыццё служэнню Богу.

Як было заўважана, Мікалай Рун­да вельмі любіў дзяцей і не прамінаў магчымасці пачаставаць іх ласункамі. У працяг добрай традыцыі салодкія падарункі ад «Ладанкі» атрымалі дзеці і педагогі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

0 комментариев

Добавить комментарий