Адзіны ўрок «Пра што звоняць званы Хатыні» адбыўся 22 сакавіка ў Новапагосцкай школе імя Г. Цітовіча. Дзеці ўзгадалі трагедыю, што здарылася ў 1943-м у вёсцы Хатынь, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць яе зажыва спаленых жыхароў. Адзначылі, што мы не маем права забываць пра тое, якой цаной была заваявана Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне.