Авторизация
 

У Мінску 18 студзеня ўручылі ўзнагароды нашчадкам салдат, якія служылі ў радах арміі Андэрса

 Запрашэнне на ўдзел у мерапрыемстве ад пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артура Міхальскага атрымаў і міярчанін Аляксандр Рынкевіч (справа). Яго дзядуля – Сямён Макаравіч Ерамееў – змагаўся ў радах ІІ Польскага корпуса ў арміі генерала Андэрса.

Удзельнічалі ў мерапрыемстве гісторык Ігар Мельнікаў, нашчадкі салдат арміі Андэрса з Ліды, Мінска, Віцебска і іншых беларускіх гарадоў, а таксама зацікаўленыя гісторыяй людзі.


 Як расказаў Аляксандр, сустрэча праходзіла ў афіцыйнай, але цёплай сяброўскай атмасферы. У зносінах расказвалі пра сваіх родных, дамовіліся далей абменьвацца інфармацыяй. Гістарычныя вехі даўніх падзей закрануў Ігар Мельнікаў, падзяліўся сваімі новымі даследаваннямі. Навуковец падкрэсліў важнасць захавання гісторыі ў памяці народа.
На мерапрыемстве пасол Артур Міхальскі выказаў падзяку нашаму земляку Аляксандру Рынкевічу і яго сябру, ураджэнцу Віцебска з шаркаўшчынскімі каранямі Паўлу Лутохіну за ініцыятыву ўсталявання на міёрскім касцёле дошкі ў памяць пра воінаў-землякоў, якія ваявалі супраць нямецкіх захопнікаў у складзе арміі генерала Уладзіслава Андэрса і ў іншых баявых злучэннях на Заходнім фронце ў 1939 – 1945 гадах.


Доўжылася сустрэча каля трох гадзін, якія праляцелі неўпрыкмет. Развітваліся ўдзельнікі з прыемнымі ўражаннямі і спадзяваннем працягваць зносіны.

Фота з асабістага архіва Аляксандра РЫНКЕВІЧА.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 951
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 410
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 августа 2020
Александр, Макар, Николай, Анна, Ираида

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта