Авторизация
 

Пятру КАНДРАШОВУ споўнілася б 95. Сустрэча яго памяці прайшла ў Міёрах

 Чым хутчэй бяжыць час, тым больш манументальна паўстае перад нашчадкамі постаць Героя Сацыялістычнай Працы, былога старшыні калгаса ордэна “Знак Пашаны” “Маладая гвардыя” Пятра КАНДРАШОВА. 28 лютага (а не 22-га, як сцвярджае інтэрнэт) яму споўнілася б 95 гадоў. Ушанаванне гэтага славутага чалавека адбылося ў раённай бібліятэцы. Яго ініцыяваў кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў КАШКУР, а рыхтавалі бібліятэчныя і музейныя работнікі. На ўрачыстасць сабраліся родныя Пятра Пятровіча, людзі, якія ведалі Героя па канкрэтных справах, сумеснай рабоце і жыцці.

Пётр Пятровіч умацаваў калгас «Маладая гвардыя», бо ведаў сельгасвытворчасць, паказваў ва ўсім асабісты прыклад, абапіраўся на надзейных памочнікаў.

Тон размове за “круглым сталом” задала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. Адзначыла: гэта была моцная асоба, прафесіянал-аграрый, які ў няпростых умовах умеў працаваць з людзьмі, пры падтрымцы звычайных сяльчан-аднадумцаў пераўтвараў вёску, рухаў наперад вытворчасць. Свае лепшыя чалавечыя якасці ён перадаў дзецям.

  

З Пятром Пятровічам Часлаў Кашкур кантактаваў яшчэ ў гады сваёй камсамольскай маладосці, на партыйнай і савецкай рабоце. На канкрэтных прыкладах ён нагадаў, як вопытны кіраўнік падтрымліваў раённую камсамольскую арганізацыю, адказна адносіўся да гаспадарчай і грамадскай работы, да патрэб людзей.

  
 Асабіста мне даводзілася бачыць Пятра Пятровіча пры вырашэнні гаспадарчых і грамадскіх спраў. Ён змог для ўмацавання фінансавага становішча сельгасарцелі па-поўнаму выкарыстаць магчымасці вырошчвання канюшыны і лёну, клапаціўся пра павышэнне ўраджаяў збожжавых і паказчыкаў у жывёлагадоўлі. Нямала напісаў пра яго як кіраўніка, гаспадарніка, чалавека ў раённай газеце за апошнія дзесяцігоддзі, аднак некаторыя факты біяграфіі пачуў упершыню. Напрыклад, што Пётр Пятровіч быў дэлегатам усесаюзнага з’езда калгаснікаў і нёс на ім сцяг рэспублікі наперадзе беларускай дэлегацыі.

  
Больш падрабязна пра бацьку і сям’ю Кандрашовых (а яна ўся творчая і таленавітая) расказаў сын героя, Пётр Пятровіч-малодшы. На такіх падлеткаў, якім быў на пачатку вайны яго бацька, лёг цяжар усіх сельскагаспадарчых работ у вёсцы, што засталася без мужчын. І яны падтрымлівалі сем’і франтавікоў. Калі мабілізавалі самога на фронт, насіў цяжкую апорную пліту мінамёта. Хадзіў у атакі. Частаваў армейскімі сто грамамі амерыканскіх салдат на Эльбе ў маі пераможнага года. За 25 гадоў старшынёўства згуртаваў калектыў, стварыў моцную гаспадарку.

  
Старэйшая дачка героя Людміла, цяпер урач амбулаторыі аграгарадка Шайцерава Верхнядзвінскага раёна, з дзяцінства ведала, што будзе медыкам як маці ці аграномам — па бацьку. Ён вучыў яе рабіць пасадкі на агародзе, што і калі паліваць, як даглядаць. І кантраляваў, як выконвае дачка яго штодзённыя заданні. Дзеці гадаваліся ў дысцыпліне, у працы, затое поўная свабода потым была ва ўнукаў, якіх Пётр Пятровіч вельмі любіў.


Людміла Пятроўна сведчыць, што бацька пастаянна сачыў за публікацыямі ў газетах “Праўда” і “Известия”, да дзірак зачытваў кнігі пра Вялікую Айчынную, паважаў мастацкую літаратуру. Нярэдка праводзіў калгасныя сходы ў сваёй хаце, а пасля іх браў у рукі акардэон, сельскія пасядзелкі пачынаў з любімага вальса “На сопках Манчжурыі”.


Той час, калі бацька быў у росквіце сіл, расла і будавалася Слабада, назаўсёды застаўся ў памяці Людмілы Пятроўны, таму пасля ўспамінаў па-асабліваму ўспрымалася ў яе выкананні песня са словамі: “Вот уголок, где раньше я жила, это Родиной я называю…”


 Пётр Пятровіч адышоў у іншы свет на руках у старэйшай дачкі, спакойна. Ён спадзяваўся сустрэцца з усімі роднымі наступнай раніцай…

  
— Бацька быў вельмі добрым, —  пацвердзіла і другая дачка, культработнік Наталія. Пётр Пятровіч папярэджваў яе пра складанасці будучай работы, але ёй перайшла ў спадчыну сямейная любоў да песні, уменне і жаданне працаваць з людзьмі. І на сёлетні агляд мастацкай самадзейнасці ад Наўгародскага СДК яна рыхтавала хор, спадзяецца, самы вялікі і з мноствам мужчынскіх галасоў, што цяпер рэдкасць.

  
Багатае і вясёлае сямейнае застолле ў дзядулевай хаце запомнілася ўнучцы Таццяне, цяпер таксама культработніку, у яе ўспамінах дзядуля грае на акардэоне ці чытае ім, малым, кнігі Карнея Чукоўскага…

  
— Пётр Пятровіч быў умелым і прыемным субяседнікам, які разбіраўся літаральна ва ўсім, сачыў за падзеямі ў краіне і свеце, — заўважыў старэйшы зяць Героя Уладзімір Церашкоў. Яму запомнілася, што з усімі цесць гаварыў паважліва і па-дзелавому. У хаце з вясны і да позняй восені не затрымліваўся. Што такое працаваць у сельгасвытворчасці, сам Уладзімір Міхайлавіч зведаў, калі з сям’ёй перабраўся ў Шайцерава, куды імкнулася жонка. Што да Пятра Пятровіча, то ён перажываў за справы ў калгасе да апошняга дня.

  
Канкрэтнымі ўспамінамі падзяліўся Васіль Верын. Пасля вучобы на кіраўніцкіх курсах ён стажыраваўся ў “Маладой гвардыі”. Пётр Пятровіч запомніўся вясёлым і разумным чалавекам, смелым і валявым кіраўніком, які не пабаяўся ў перыяд татальнай барацьбы з травапольнай сістэмай не засеяць вызначаныя партыйнамі органамі плошчы кукурузай, захаваць угоддзі пад канюшынай. Між тым, год аказаўся надта мокрым, “каралева палёў” вымакла, а шматгадовыя травы далі добры ўраждай. Жывёлагадоўля была забяспечана кармамі на зіму.
Пры такім старшыні невыпадкова “Маладая гвардыя” стала кузняй кіраўніцкіх кадраў для раёна.

  
— Я як старшыня калгаса браў прыклад з Пятра Пятровіча, — сцвярджае тагачасны кіраўнік “Баявога партызана” Валерый Якаўлеў. — Ён быў выдатным працаўніком, чалавекам з гумарам. Прыходзіў на дапамогу калегам: калгасу “Баявы партызан” уступіў польскую зерневую сушылку, якую “Маладая гвардыя” атрымала ў якасці прыза за высокія паказчыкі.

  
Аддзел культуры райвыканкама быў шэфам калгаса “Маладая гвардыя”, бібліятэчныя і клубныя работнікі там вырошчвалі буракі, убіралі лён, выконвалі іншыя работы. Пра паездкі на аддаленыя палеткі на трактарным прычэпе па бездаражы нагадаў тагачасны загадчык аддзела Мікалай Каранкевіч. У іх удзельнічалі цяперашнія ветэраны-культработнікі Ала Скавародка, Ірына Гушча і іншыя. Для іх аўтарытэтны кіраўнік на калгасным полі здаўся жартаўлівым, добрым і простым чалавекам. І пры гэтым Гаспадаром, які прадугледжваў усе моманты арганізацыі працы сваіх калгаснікаў і прыезджых шэфаў.


— Умеў Пётр Пятровіч падтрымліваць дысцыпліну і пры гэтым чула адносіўся да кожнага, — дапоўніў Раман Фурс, які міліцэйскую кар’еру пачынаў участковым упаўнаважаным па гаспадарках Даўгінаўскага сельсавета і жыў у Слабадзе, рабочы дзень пачынаў у дыспетчарскай “Маладой гвардыі”.


Пётр Кандрашоў і яго памочнікі-брыгадзіры з’яўляліся дэпутатамі і дапамагалі вырашаць усе ўзнікаючыя пытанні, дружна засведчылі Тамара Шчарбакова і Таццяна Смулько, якія некалі ўзначальвалі Даўгінаўскі і Узмёнскі сельскія Саветы. Пры гэтым Пётр Пятровіч і яго жонка Галіна Пятроўна былі простымі людзьмі, ад зямлі, да іх вяскоўцы ішлі і за дапамогай, і за парадай.


Чалавекам-глыбай назвала Пятра Пятровіча былы старшыня раённага Савета Раіса Парфёненка, якая спачатку пазнаёмілася з ім завочна, па справах гаспадаркі, пра якія гаварылі і ў калгасе “Кастрычнік”, дзе Раіса Васільеўна пачынала працоўны шлях. Ён падтрымліваў маладых і быў чалавекам вялікай душы, дадала Ала Смерцьева, работнік апарата райкама партыі.


Вячаслаў Бялько, хаця і ўзначальваў працяглы шлях упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, працаваў у больш позні час. Ён ацэньвае Героя па справах — пакінуў у калгасе пасля сябе вялікаконтурныя, дагледжаныя, меліяраваныя палеткі, на доўгія гады заклаў перспектыву высокіх ураджаяў.


Старшыня Узмёнскага сельскага Савета Браніслаў Невяроўскі кантактаваў з Пятром Пятровічам двойчы, ветэрынарным практыкантам Лужаснянскага сельгастэхнікума і дырэктарам Слабадской школы. Лічыць яго настаўнікам па жыцці, па кіраўніцкіх справах. Браніслаў Зыгмундавіч паклапаціўся, каб дакументы пра слаўную гісторыю калгаса “Маладая гвардыя” сталі экспанатамі раённага музея.
Незвычайнай сустрэчу грамадскасці з нагоды 95-годдзя Героя Сацыялістычнай Працы Пятра Пятровіча Кандрашова назвала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка: “На прыкладзе такіх людзей мы, маладыя, вучымся жыць і працаваць”.


— Мы, дзеці і ўнукі Пятра Пятровіча, нібы вярнуліся ў той час, калі наш бацька і дзядуля, поўны сіл і энергіі, працаваў на карысць роднай зямлі, — удзячна падвёў вынікі мерапрыемства Пётр Пятровіч-малодшы. 

Фотаматэрыял аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 948
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 391
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта