Авторизация
 

Не стала ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Генадзя Федарца

 У ноч з 15 на 16 кастрычніка на 96-м годзе жыцця сярод родных у Міёрах перастала біцца сэрца былога ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Генадзя Міхайлавіча Федарца.

Ён нарадзіўся 5 мая 1923 года ў вёсцы Мазурына Завуццеўскага сельсавета ў сялянскай сям’і. Ва ўзброеную барацьбу з ворагам уступіў у сакавіку 1943-га ў складзе атрада Дзюжына спецбрыгады НКДБ “Няўлоўныя”, якая дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі амаль двух дзясяткаў раёнаў на поўначы і ў цэнтры Беларусі. Камандзір брыгады М.С. Пруднікаў узгадвае пра байца ў кнізе “Людзі нарачанскага краю”. Пасля вызвалення рэспублікі ваяваў радавым мотастралком у дзеючай арміі да заканчэння вайны.


У пасляваенны перыяд працаваў у калгасе “Іскра” паляводам, падвозчыкам кармоў на ферме, даглядчыкам цялят да выхаду на пенсію ў 1983-м. Адзначаны баявымі і юбілейнымі ўзнагародамі, ганаровымі граматамі за самаадданую працу.


Памяць пра выдатнага чалавека і шчырага працаўніка назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах.


Раённы савет ветэранаў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Госці краін

free counters
Партнеры сайта