Авторизация
 

Памяці кіраўніка хору “Чырвоныя гваздзікі” Міхаіла БІЧАНІНА ў Дзісне прысвячалася...

 Удзельнікі дзісенскага клуба “Залаты ўзрост” прысвяцілі адну з сустрэч памяці кіраўніка хору “Чырвоныя гваздзікі” Міхаіла БІЧАНІНА.

У Дзісне Міхаіла Міхайлавіча Бічаніна памятаюць як таленавітага, захопленага сваёй справай музыканта. Яго выхаванцы з мясцовай школы-інтэрната станавіліся лаўрэатамі ўсесаюзных конкурсаў. Вядомы ў раёне і вобласці калектыў ветэранаў вайны і працы “Чырвоныя гваздзікі” пад яго кіраўніцтвам аб’яднаў аматараў спеваў і заслужыў званне народнага.

ДАТУ сустрэчы ў клубе “Залаты ўзрост” прызначылі на жнівеньскі дзень. У гэтым месяцы ў 1934 годзе нарадзіўся Міхаіл Бічанін. Успамінамі пра яго жыццё і творчасць падзялілася жонка Васа Яўстаф’еўна. Яна педагог на заслужаным адпачынку, жыве ў Дзісне. Прынесла альбом з сямейнымі фота- здымкамі. Расказвалі пра Міхаіла Міхайлавіча сябры іх сям’і Ганна Хамінава і Марыя Блажкевіч. Шмат цёплых слоў пра музыканта гаварылі салісткі “Чырвоных гваздзікоў” Ядвіга Ганебная і Алена Окунева.


МУЗЫЧНЫ талент Міхаіл пераняў ад бацькі, які ўмела граў на скрыпцы. Калі тата вярнуўся з вайны, сын угаварыў яго купіць гармонік. Так нямецкі акардэон стаў яго першым інструментам. Нот хлопец не ведаў, а мелодыя выходзіла прыгожая і гарманічная. Развіваў творчыя здольнасці ў арміі, граў у самадзейным калектыве. Пасля службы вярнуўся дадому, у 1960 годзе стварыў сям’ю. Жонка падтрымала жаданне мужа мець прафесійную музычную адукацыю. Міхаіл Міхайлавіч паступіў на факультэт тэорыі музыкі ў Маскоўскі ўніверсітэт імя Крупскай. Затым скончыў аддзяленне харавога дырыжыравання Мінскага музычнага вучылішча імя Глінкі. Працаваў у Дзісенскай школе-інтэрнаце, у гарадскім Цэнтры культуры. Узнагароджаны медалём “За доблесную працу”.


Дзень нараджэння хору “Чырвоныя гваздзікі” — 8 мая 1989 года. Стварылі аб’яднанне для актыўных дзісенцаў на заслужаным адпачынку, якія захапляліся музыкай і спевамі. Два разы на тыдзень удзельнікі, колькасць якіх вырасла да трыццаці, збіраліся на рэпетыцыі, развучвалі песні. У рэпертуары з’явіліся аўтарскія творы. Песню “Дзісна” можна лічыць неафіцыйным гімнам горада. Вершы напісала ўдзельніца хору Вера Палажэнчык, прынесла на рэпетыцыю. Міхаіл Бічанін паклаў радкі на музыку. Кампазіцыя спадабалася і выканаўцам, і слухачам. У 2003 годзе “Чырвоныя гваздзікі” атрымалі званне народнага самадзейнага калектыву.


ДЗЕВЯЦЬ год як таленавітага музыкі не стала. Пра яго памятаюць сябры, калегі, гараджане. Сярод удзельнікаў клуба “Залаты ўзрост” ёсць былыя салісты хору. У дзень сустрэчы наведалі магілы Міхаіла Бічаніна і актывістаў “Чырвоных гваздзікоў”, якія пайшлі з жыцця. Гэта Генадзь Паўлавіч Дзямешка, Вера Мікалаеўна Палажэнчык, Ніна Пятроўна Кабяк, Соф’я Данілаўна Капцюг, Зоя Ягораўна Расейкіна, Ядвіга Казіміраўна Курыловіч, Ірына Міхайлаўна Мятла, Марыя Пятроўна Кадушка, Дар’я Рыгораўна Дрыла. Памяць пра іх ушанавалі хвілінай маўчання.


Алена ІЛЬІЧОВА,
кіраўнік клуба “Залаты ўзрост”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта