Авторизация
 

Не стала Канстанціна ПЯТРОЎСКАГА, бухгалтара, падатковага інспектара, рэвізора...

 Бухгалтар, падатковы інспектар, рэвізор… За гэтым пералікам прыступак службовай лесвіцы — сумленная праца Канстанціна ПЯТРОЎСКАГА на дабрабыт Міёрскага раёна. Ці задумваўся ён калі над уласным плёнам? У самога ўжо не спытаеш. Зусім нядаўна цёплым вераснёўскім днём Канстанціна Барысавіча не стала. Сёння, 9 кастрычніка, яму б споўнілася 62 гады. Самы час успомніць светлае імя гэтага чалавека, паразважаць, як жыў, які след пакінуў. 

Канстанцін Барысавіч Пятроўскі родам з Шаркаўшчынскага раёна. Вучыўся ў міёрскіх сярэдніх школах №№1 і 2. У Полацкім сельскагаспадарчым тэхнікуме атрымаў спецыяльнасць бухгалтара. Год адпрацаваў рахункаводам у адной з гаспадарак Віцебскага раёна і ў жніўні 1977-га прыехаў на Міёршчыну. У калгасе «Гігант» яго адразу прызначылі намеснікам галоўнага бухгалтара. Затым паклікаў воінскі абавязак, дакладней служыць вызваўся сам. Надакучыла, што кожную прызыўную кампанію яго пазбаўлялі пышнай шавялюры, а ў армію не бралі. Перашкодай таму былі праблемы з нагамі, якія меў з нараджэння. Тым не менш Канстанцін паспяхова адслужыў пісарам. На папяровай пасадзе апынуўся дзякуючы каліграфічнаму почырку.


Пасля дэмбелю зноў падаўся ў міёрскую старонку. На працягу дзесяці гадоў з чэрвеня 1982 года працоўныя будні Канстанціна праходзілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі. Тут са звычайнага рэвізора вырас да галоўнага. Без адрыву ад вытворчасці атрымаў вышэйшую адукацыю эканаміста ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. Куйбышава.


Да 1999 года старанна выконваў службовыя абавязкі інспектара, галоўнага інспектара, начальніка аддзела ў раённай падатковай інспекцыі. Затым тры гады працаваў старшым кантралёрам-рэвізорам райфінаддзела. Пасля лёс звёў з ЦРБ, дзе быў вядучым бухгалтарам-рэвізорам. Адтуль зноў запрасілі ў райфінаддзел галоўным эканамістам. З 2005 і да выхаду на заслужаны адпачынак у снежні 2016-га Канстанцін працаваў бухгалтарам аддзела па адукацыі.


У кожным калектыве Канстанцін Барысавіч слыў спецыялістам вышэйшай пробы. Таму быў запатрабаваны, а пераходы на іншую работу афармляліся выключна пераводамі. Рэвізорам аб'ехаў практычна кожную арганізацыю аграпрамысловага комплексу раёна. У якасці падатковага інспектара наведваўся на прадпрыемствы і ва ўстановы дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці. Так сціплы і непублічны чалавек стаў усім вядомым.


Кіраўнікі і галоўныя бухгалтары, іншыя матэрыяльна адказныя асобы цанілі і паважалі Канстанціна Барысавіча. У першую чаргу як граматнага спецыяліста. Праверкі і рэвізіі ён праводзіў дасканала і добрасумленна, але ніколі не забываўся, што працуе з людзьмі. Заставаўся з імі тактоўным, памяркоўным, умеў дараваць, як ніхто іншы. Ніколі нікога не асуджаў, не паважаў перасудаў.
Цанілі Канстанціна і як цікавага, эрудзіраванага суразмоўцу, бо шмат чытаў мастацкай і энцыклапедычнай літаратуры. На гэта адзінокаму мужчыну часу хапала. Дома вялікая бібліятэка, дзе кнігі і рэлігійнай тэматыкі.


Верыў і хадзіў у царкву. Яго аддушынай былі сёстры, іх дзеці, з якімі падтрымліваў цесную роднасную сувязь, стараўся ва ўсім дапамагчы. У адносінах да сябе нічога не патрабаваў, ніколі не скардзіўся, хаця хварэў, апошнім часам — цяжка. З нажытага багацця — павага акружаючых. А наша эпоха поўнілася яго сумленным стаўленнем да абавязкаў.


Мір і спакой Канстанціну Барысавічу, яго вечнаму дому. Шчыра спачуваем родным і блізкім. Памяць пра гэтага дастойнага чалавека захаваецца ў нашых сэрцах назаўжды.


Мікалай ЛАКОТКА
і былыя калегі
ўпраўлення сельскай гаспадаркі і

харчавання, райфінаддзела,
падатковай інспекцыі, аддзела па адукацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта