28 чэрвеня ў дачкі ў Віцебскім раёне памерла ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны, былая партызанка Шульга Яўгенія Пятроўна. Яна нарадзілася ў вёсцы Малашкі, жыла ў Ліпантах Туркоўскага сельсавета.
З лістапада 1943-га па чэрвень 1944-га з’яўлялася радавой гаспадарчага ўзвода 2-га атрада 4-й Беларускай партызанскай брыгады. У пасляваенны час працавала паляводам калгаса “1-е Мая”, нарадзіла і вырасціла пяцярых дзяцей. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны другой ступені і юбілейнымі медалямі.
Памяць пра цудоўную мнагадзетную маці, старанную працаўніцу і выдатнага чалавека назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах.
Раённы савет ветэранскай арганізацыі.