Авторизация
 

У САКАВІКУ не стала міярчанкі Святланы ЯРОМЕНАК

 Жменька зямных дзён адведзена нам у параўнанні з вечнасцю. Самі вырашаем, як пражыць іх, чым запоўніць і запомніцца. У вясенні дзень Радаўніцы молімся за тых, каго з намі няма. Ёсць людзі, успамінаючы якіх, міжволі ўсміхаешся. Таму што яны ішлі па жыцці з усмешкай і бадзёрым крокам. Не зважалі на недарэчныя дробязі і годна трымаліся перад сур’ёзнымі іспытамі. Такой была Святлана ЯРОМЕНАК. Светлы чалавек, культработнік ад Бога, аптыміст, неўтаймаваны творца, верны памочнік, мудры дарадца. Так гавораць пра яе блізкія, калегі, знаёмыя.

У КРАСАВІКУ Святлана Барысаўна збіралася выйсці з бальнічнага на працу. Раённы Дом культуры сапраўды быў яе другім домам. Ладзіла дзіцячыя мерапрыемствы, шыла авангардныя касцюмы, іграла ў спектаклях. Яна горача любіла сваю справу. І гэта было ўзаемна. Яе пастаянна акружалі чародкі дзяцей, звярталіся за парадамі і дапамогай калегі. Творчы фантан ідэй і задум біў штодня, штохвілінна. Кажуць, лепшых Бог забірае дачасна. Напэўна, так і ёсць. Сакавіцкім днём Святланы Барысаўны не стала. Сумная вестка многіх здзіўляла: “Яна ж колькі дзён таму па горадзе ішла і ўсміхалася?!”


— Мая мамачка — жыццялюб, аптыміст і баец. Пра такіх людзей кажуць, што ў іх моцны ўнутраны стрыжань. Не звяртала ўвагі на дробныя непрыемнасці, не ўмела крыўдаваць. Не любіла перакладваць на кагосьці свае праблемы, спраўлялася сама. Нашы адносіны не ўкладваліся ў агульнапрынятую схему “бацькі — дзеці” са строгасцю, заўвагамі і павучаннямі. Мы былі блізкімі сяброўкамі, — расказвае дачка Вольга Пашкоўская. — Маму вельмі любілі яе выхаванцы. Кожны год хадзіла з імі ў паходы. Для яе не існавала неталенавітых дзяцей, усім давала шанц праявіць сябе. Пад яе крылом сціплыя і няўпэўненыя ў сабе дзеткі станавіліся маленькімі зорачкамі раённай сцэны.


 ТОЛЬКІ самыя блізкія — муж Уладзімір Іванавіч, дачка Вольга і сын Сяргей, унучка Саша — бачылі Святлану Барысаўну іншай, без настрою. Сямнаццаць год яна змагалася з анкалагічным захворваннем. У гэтым баі час ад часу даводзілася адступаць. Прасіла дапамогі ў святой Ефрасінні Полацкай, якую лічыла сваёй заступніцай. Наведвала Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр. Калі самаадчуванне паляпшалася, вярталіся ўсмешка і гарэзлівыя іскрынкі ў вачах. Хутчэй за справы. Даглядала дом і невялікую гаспадарку, ночы напралёт шыла авангардныя калекцыі, вечарам палола градкі на дачы, удзень рыхтавалася да чарговых мерапрыемстваў. Не размяжоўвала дом і работу. Гэта было адзіным цэлым.


Кіраўнік ветэранскай арганізацыі, а ў мінулым начальнік аддзела культуры Часлаў Кашкур прыгадвае:
— Добра ведаў бацькоў Святланы Барысаўны. З ёй пазнаёміўся бліжэй, калі ўзначаліў аддзел культуры. Якую б пасаду ні займала — загадчыка аддзела па рабоце з дзецьмі і падлеткамі, мастацкага кіраўніка, дырэктара РДК — сваю справу старалася рабіць як мага лепш. Падыходзіла да яе з душой. Мела мноства ідэй, прама выказвала свае прапановы. Чалавек добры, пазітыўны і моцны духам. У мінулым годзе ахвотна згадзілася паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах сярод ветэранскіх арганізацый. На абласным этапе ўзяла золата ў дартсе. Прасіла запрашаць на новыя мерапрыемствы.


 ЗГОДНА з дыпломам, Святлана Барысаўна — бібліятэкар. Працавала ў міёрскай цэнтральнай бібліятэцы, затым у СШ №2. Калі перайшла ў РДК, часта забягала да былых калег па новых справах. Падбірала матэрыял для мерапрыемстваў, раздрукоўвала сцэнарыі.


— Святлана была асаблівым чалавекам,заўважае бібліёграф цэнтральнай бібліятэкі Вольга Федуковіч. — Нават у прыватных размовах ніколі не гаварыла дрэннага пра людзей. Умела знайсці прычыну несумленных учынкаў, зразумець і не асуджаць. Падкуплялі яе аптымізм і творчы запал, заўсёды была гатова падставіць плячо. Не марнавала час на дробязі і запаўняла яго любімай справай.


У РДК талент Святланы Барысаўны раскрыўся глыбока і ярка.


— Такіх дэкарацый, як у нас, больш не было ні ў кога,— гаворыць дырэктар раённага Дома культуры Аляксандр Фурс. Святлана прафесіянал вышэйшага класа. Дэкаратар, мадэльер, выдатная актрыса, якой удаваліся любыя ролі. Яна жыла сваёй работай.


— Для мяне Святлана Барысаўна — настаўнік, — дадае мастацкі кіраўнік РДК Алена Шангіна. — Навучыла ўсяму. І афармляць дакументацыю, і сцэнарыі пісаць. Яна поўнасцю адпавядала свайму імені. Светлая, сонечная, з добрай усмешкай і душэўнай цеплынёй. Да яе заўсёды можна было звярнуцца за падказкай і падтрымкай. Штодня пра яе ўспамінаю.


 Памятаюць энергічную і ўсмешлівую Святлану Барысаўну яе былыя выхаванцы. Выпускніца БДУ Марыя Вішнёвая прыгадвае:
— Наведвальнікі гуртка былі рознага ўзросту, але Святлана Барысаўна лёгка знаходзіла тэмы для размовы з кожным. Мы расказвалі ёй пра свае трывогі, перажыванні і чулі ў адказ добрыя словы падтрымкі і мудрую параду, а часам і жарт, пасля якога адразу забываліся на негатыў. Яна хвалявалася за нас, калі выходзілі на сцэну, падбадзёрвала. Пасля выступлення беглі да яе абдымацца і дзяліцца эмоцыямі і ўражаннямі. Мяне здзіўлялі яе талент і фантазія. Часам пыталася: “Як прыдумваеце касцюмы?” Яна добразычліва ўсміхалася і працягвала разразаць, клеіць, сшываць. І ва ўсіх уборах і дэкарацыях адлюстроўваўся характар Святланы Барысаўны і яе адносіны да свету — яркія, смелыя, неардынарныя, радасныя.


ПРА таленавітую і творчую Святлану Яроменак раённая газета расказвала не аднойчы. Мне таксама пашчасціла пазнаёміцца з ёй бліжэй. Яшчэ ў 2012 годзе. Размова была доўгай, шчырай і цікавай. Пра сябе Святлана Барысаўна сказала так: “Я аптымістычны чалавек. Нават у складаных сітуацыях стараюся знаходзіць плюсы. Жыву ў гармоніі з сабой. Сама сябе пашкадую, падтрымаю і пахвалю. Не апускаю рукі і заўсёды іду да сваёй мэты”.


Такой яна застанецца ў памяці ўсіх, хто яе ведаў. 

Фота з сямейнага архіва. На здымку з роднымі дачкой Вольгай, мужам Уладзімірам і ўнучкай Сашай.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 992
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 885
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 532
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 276
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 691
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 983
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 996
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта