Авторизация
 

Перастала біцца сэрца ЧАРКАСА Міхаіла Баляслававіча

 У мінулы панядзелак, 26 лютага, на 92-ім годзе жыцця перастала біцца сэрца ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага настаўніка БССР ЧАРКАСА Міхаіла Баляслававіча. 

М.Б. Чаркас нарадзіўся 7 лістапада 1926 года ў вёсцы Мелеўцы на Браслаўшчыне. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны гвалтоўна быў вывезены ў Германію і ў юнацкім узросце спазнаў цяжар паднявольнай працы. Пасля вызвалення ў лютым 1945-га прызваны ў Савецкую Армію і ўдзельнічаў у баях з ворагам радавым стралковага палка І Беларускага фронту. Быў паранены пры штурме Берліна, пасля лячэння ў шпіталі яшчэ пяць гадоў працягваў службу ў арміі артылерыйскім разведчыкам, удзельнічаў у барацьбе з бандэраўцамі ў Закарпацці.
Пасля вяртання ў родныя мясціны загадваў хатай-чытальняй, працаваў дырэктарам Дома культуры і вучыўся. Гэта дазволіла ў 1958 годзе стаць настаўнікам пачатковых класаў Слабодкаўскай школы Браслаўскага раёна. Працы з дзецьмі ў гэтай школе прысвяціў усё астатняе жыццё, даў трывалыя веды і выхаваў некалькі пакаленняў пачаткоўцаў. Быў узорам для вучняў, бо сам з'яўляўся таленавітым чалавекам: маляваў, пісаў вершы, іграў на акардэоне, удзельнічаў у народным тэатры, фатаграфаваў. Пасля выхаду на пенсію захапіўся дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам і стаў народным майстрам па саломапляценні, удзельнічаў з вырабамі ў шматлікіх выставах, яго творы знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях у многіх краінах свету. Друкаваўся ў розных СМІ, у тым ліку ў "Міёрскіх навінах", выдаў дзве кнігі паэзіі і дзве — успамінаў.


Узнагароджаны ардэнамі Айчыннай вайны першай і другой ступеняў, мноствам медалёў і ганаровых грамат.
Цудоўнымі людзьмі выхаваў сына і дваіх дачок, у адной з іх правёў апошнія гады ў Міёрах.


Светлая памяць пра былога воіна, умелага педагога, цудоўнага,

таленавітага чалавека назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.


Раённы савет ветэранскай арганізацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта