Авторизация
 

Не стала РАГОЎСКАГА Віктара Маркавіча з Міёр

Не стало Роговского Виктора Марковича из МиорРаніцай апошняга веснавога дня 31 мая закончыўся зямны шлях Рагоўскага Віктара Маркавіча—выдатнага чалавека і ўмелага кіраўніка, які ўнёс значны ўклад у развіццё культуры і сферы абслугоўвання на Міёршчыне.

 

В.М. Рагоўскі нарадзіўся 14 кастрычніка 1943 года ў таленавітай творчай сялянскай сям'і, дзе вельмі любілі музыку і спевы, у вёсцы Ліпава цяпер Узмёнскага сельсавета. Самастойны працоўны шлях пачаў рана: ужо ў 15 гадоў быў матарыстам кінаперасоўкі, якая абслугоўвала насельніцтва Мальцаўскага і Узмёнскага сельсаветаў. Затым закончыў Браслаўскае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі №32 і з пасведчаннем трактарыста-машыніста трэцяга класа выконваў абавязкі сельскага механізатара ў калгасе імя Кірава, Бігосаўскім зоаветтэхнікуме, ДСР-4. Сямейная музычная падрыхтоўка дазволіла ўзначаліць Лявонпальскі СДК. Трывала стаў культработнікам пасля службы ў арміі. На працягу дзевяці гадоў загадваў клубамі ў Чэрасах і Лявонпалі, сельскім Домам культуры ў Даўгінаве. А пасля заканчэння Вышэйшай партыйнай школы ў Мінску заканамерна з 1 жніўня 1974-га быў прызначаны загадчыкам аддзела культуры Міёрскага райвыканкама.


Праз чатыры гады па накіраванні райкама партыі Віктар Маркавіч узначаліў Дом быту, а пасля стажыроўкі інструктарам РК КПБ,—і раённы камбінат бытавога абслугоўвання. Увогуле развіццю сферы бытавога абслугоўвання на Міёршчыне аддаў каля дзесяці гадоў, на працягу гэтага перыяду ўваходзіў у склад выбарных партыйных і савецкіх органаў, праводзіў вялікую грамадскую работу. У наступным яшчэ шэсць гадоў з'яўляўся дырэктарам філіяла базы адпачынку "Актам-Норд", працоўную дзейнасць закончыў у 64 гады. Але і пасля гэтага творчая натура не дазваляла Віктару Маркавічу карыстацца "заслужаным адпачынкам"—пераабсталяваў уласную сядзібу для яе выкарыстання ў мэтах прадпрымальніцтва, пасадзіў вялікі сад. І гэта нягледзячы на праблемы са здароўем: у пачатку 2012-га яму прысвоена другая група інваліднасці. Цяжкая, невылечная хвароба спачатку істотна абмежавала яго магчымасці, а потым і скараціла зямны шлях гэтага выдатнага чалавека, цудоўнага сем'яніна, умелага кіраўніка.
Глыбока смуткуем з выпадку вялікай страты разам з яго былымі калегамі, роднымі і блізкімі.


Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённая ветэранская арганізацыя.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта