Галоўная > Рэлігія > Памёр Владас Пятрайціс

Памёр Владас Пятрайціс


16-05-2012, 10:48. размясціў: gazeta

Умер Владас Петрайтис 9 мая перастала біцца сэрца каноніка капітулы катэдральнай, у мінулым з 1985 па 2000 гады — пробашча Міёрскай парафіі і дэкана, затым пробашча Слабодскай і Іказньскай парафій Браслаўскага раёна ксяндза Владаса Пятрайціса. Якраз у маі гэтага года павінна было споўніцца 27 год яго святарства.

 

Большая частка душпастырскай службы ксяндза Владаса ў Міёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі прыпала на адраджэнне касцёла. Ужо ў пачатку дзейнасці ён арганізаваў рамонтныя работы: былі заменены вокны, праведзена рэстаўрацыя алтароў, устаноўлена сістэма ўзмацнення гуку. На ахвяраванні вернікаў у 1994 годзе быў устаноўлены адзіны ў Еўропе помнік Ненароджанаму дзіцяці, а ў 1998 — манументальная скульптура Маці Божай Ратавальніцы тонучых. На новых могілках пабудавана капліца. Трэба адзначыць, што ксёндз шчыра працаваў разам са сваімі парафіянамі, выконваў розныя рамонтныя і будаўнічыя работы.

 

У канцы 80-ых гадоў ксёндз Владас пачынае праводзіць працэсіі на ўрачыстасць Божага Цела вакол касцёла, для дзяцей, якія рыхтаваліся да сакраманту споведзі, спецыяльныя заняткі. Крыху пазней стварае нядзельную школу. Ксёндз Владас, літовец па паходжанні, вывучыў беларускую і рускую мовы, каб на іх праводзіць Святую імшу. У 1991 годзе арганізаваў выпуск газеты “Голас душы” на роднай мове.

 

У красавіку 1991 г. запрасіў у касцёл Беларускую дзяржаўную капэлу імя Р. Шырмы, сабраныя грошы ахвяраваны на апаратуру для раённай бальніцы.

Арганізоўваў паездкі на сустрэчу з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ, паломніцтвы ў святыя мясціны — Шаўляй, Аглону. Упершыню пешая пілігрымка пад яго кіраўніцтвам рушыла ў Будслаў у 1992 годзе.

 

Для моладзі арганізаваў фестываль “Мы хочам Бога”, у ім прымалі ўдзел вернікі з розных парафій Беларусі і Польшчы.

У канцы 1995 года ў Міёрскі касцёл прывезены камень з Іерусаліма, ён пакладзены ў спецыяльную нішу ва ўнутранай бакавой сцяне святыні… 

Пахаваны ксёндз Владас Пятрайціс 15 мая ля міёрскага касцёла. 

 

Парафіяне.

 


Вярнуцца назад