Галоўная > Рэлігія > Клуб “Азбука праваслаўя” разважаў пра пост і пакаянне

Клуб “Азбука праваслаўя” разважаў пра пост і пакаянне


4-01-2019, 14:07. размясціў: gazeta

 У нядзельнай школе міёрскай царквы дзейнічае клуб “Азбука праваслаўя”. Яго ўдзельнікі — наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН. На чарговай сустрэчы гаварылі пра пост і пакаянне.

“ПРА пост, пра грахі, пра пакаянне” — так акрэслілі тэму для размовы. Святу Хрыстовага Нараджэння папярэднічае пост, які пачынаецца 28 лістапада. Падчас навагодняй мітусні не трэба забываць пра духоўнае ўдасканаленне.


Як паводзіць сябе ў гэты перыяд, расказвала гасцям настаўніца нядзельнай школы Таццяна Пацеенак. Нагадала, што сутнасць паста не толькі ў абмежаванні ў ежы. Перш-наперш важна клапаціцца пра ачышчэнне душы. Больш часу праводзіць у малітве, сачыць за сваімі паводзінамі і думкамі, менш грашыць і шчыра каяцца. Расповяд перайшоў у дыялог. Задавалі шмат пытанняў.


Каб замацаваць матэрыял, настаўніца правяла тэматычныя віктарыны.
ПРАКТЫЧНАЯ частка сустрэчы — прыгатаванне посных страў. Разам крышылі капусную салату, рабілі цеста і начынне для бульбянікаў.
На чаяпіцце завіталі Дзед Мароз са Снягуркай, усім прынеслі падарункі.

Фота аўтара.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.


Вярнуцца назад