Галоўная > Рэлігія > Літаратурна-музычны ранішнік адбыўся ў школе пры міёрскім храме

Літаратурна-музычны ранішнік адбыўся ў школе пры міёрскім храме


23-02-2018, 16:46. размясціў: gazeta

 Пра значнасць Вялікага паста і важнасць прабачэння крыўд сведчыў літаратурна-музычны ранішнік, які адбыўся ў нядзельнай школе пры міёрскім храме Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне. Юныя прыхаджане, нібы адухоўленыя анёлкі, артыстычна, з душой у вершах і песнях перадалі чуллівы настрой асаблівага дня. І ў зале не аказаласят ніводнага раўнадушнага гледача.

У нядзелю перад Вялікім пастом праваслаўныя хрысціяне просяць прабачэння ў акружаючых, забываюцца на непрыяцеляў, адпускаюць старыя крыўды. Але ці ўмеем мы гэта рабіць, не крывячы душой? Ці бачым свае агрэхі ў адносінах да блізкіх. У цёплай, сямейнай абстаноўцы паразважаць над такімі важнымі пытаннямі выхаванцы нядзельнай школы натхнілі ўсіх, хто далучыўся да дзіўнага свята: сваіх бацькоў, дзядуль і бабуль. Паэтычным словам, у сцэнічных ролях хлопчыкі і дзяўчынкі перадалі духоўную прыгажосць і маральны веліч прабачэння, нагадалі пра неабходнасць маліцца за крыўдзіцеляў, заўсёды імкнуцца да дабрыні і з яе дапамогай трымаць верх над злом. Не "ізвіняцца", а менавіта прасіць прабачэння, значыць, усведамляць садзеяннае, прызнаваць памылкі. Праз прытчу педагог нядзельнай школы Таццяна Васільеўна Сарока данесла ўсім, што крыўды трэба пісаць на пяску, а падзякі высякаць на камяні. Усё пачутае абуджала ў сэрцах дарослых і дзяцей любоў і імкненне да набожнасці.


З пакаянне пачынаецца Вялікі Пост. Таццяна Міхайлаўна Пацеенак нагадала пра важнасць гэтага перыяду духоўнага і цялеснага аднаўлення. Пэўная ўвага звярталася на асаблівасці дзіцячага паста. Тут важна скіроўвацца ў бок духоўнага выхавання.


Каб прыступіць да Вялікага паста з чыстым сумленнем і светлай душой, выхаванцы нядзельнай школы разам са сваімі блізкімі і педагогамі накіраваліся ў міёрскі храм, дзе адбыўся спецыяльны Чын Прабачэння. Сабралася шмат прыхаджан. Святар папрасіў прабачэння ў іх. Тыя адказалі зямным паклонам, а пасля самі па чарзе прасілі прабачэння ў святара. Затым прыхаджане з такой просьбай звярнуліся адно да аднаго. Разыходзіліся ў міры з усімі людзьмі. 

Фота аўтара. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.


Вярнуцца назад