Авторизация
 

Не піце на могілках ці здарэнне ў Дзісне 10 год таму

Не пейте на кладбище или происшествие в Дисне 10 лет назадГэта не выдумка аўтара, а сапраўднае здарэнне, якое адбылося на праваслаўных могілках Дзісны гадоў 10-12 таму. У той час газеты і тэлебачанне часта інфармавалі пра тое, што ў Гомельскай вобласці сатаністы масава апаганьвалі праваслаўныя цэрквы і святароў. Справа даходзіла да таго, што некаторыя храмы падпальвалі, а адзін — недзе ў сельскай мясцовасці — нават спалілі.

 

На Радаўніцу дзісенцы па трывалай традыцыі масава наведалі праваслаўныя могілкі і… не з пустымі рукамі. Прынеслі ў мерах разумнага выпіўку, закусь. Вядома, большую частку "ахвяравання" тут жа самі і ўжылі за светлую і доўгую памяць памерлых. Але не пакрыўдзілі і нябожчыкаў. На кожнай магіле пакінулі налітыя кілішкі, цукеркі, пячэнне, а дзе-нідзе нават вараныя яйкі.


Калі могілкі апусцелі, тут жа з'явіліся другія наведвальнікі — аматары выпіць на халяву. Было што выпіць і чым закусіць. Не прападаць жа дабру!
Скіраваўся на промысел і дзед Кузьма. Асоба ж, вядома, з этычных меркаванняў даецца мной пад другім імя, хаця гэта быў рэальны чалавек у даволі сталым узросце. Адзін за другім ён апаражніў некалькі кілішкаў за светлую памяць памерлых, закусіў пячэннем. Хутка адчуў, як разыходзіцца прыемная стома па целе, як яно становіцца нейкім вялым і патрабуе адпачынку.


Усходняя частка могілак знаходзіцца на пагорку. У нізінцы прама на месцы пахаванняў утварылася мінізвалка са старога лісця, травы і іншага хламу. Сярод жывых "веруючых" былі асобныя "кандыдаты", якія ў будучым мелі намер знайсці прыстанак на гэтых жа могілках, але пры жыцці настолькі абленаваліся, што не лічылі патрэбным смецце з магіл сваіх родных выносіць у адведзенае для гэтага спецыяльна месца. Тым больш, што ніхто са знаёмых гэтага не бачыў і ўсё як заўсёды выходзіла шыта-крыта.


Кузьма, не доўга думаючы, закурыў цыгарэту і вельмі ёмка ўладкаваўся на кучы сухога лісця. А паколькі час быў пасля поўдня, сонейка ласкава прыгравала, непрыкметна заснуў. Праклятая цыгарэта выпала з рукі і неўзабаве лісце загарэлася, пайшоў густы шызы дым. Вецер дзьмуў у напрамку царквы, якая знаходзілася ў 150-200 метрах. У адно імгненне царкву ахуталі клубы дыму.
Жыхары з бліжэйшай вуліцы адразу заўважылі гэты жудасны малюнак і справілі лямант: "Сатаністы царкву падпалілі!" Узброіліся ўсім тым, што магло дапамагчы тушыць пажар, і кінуліся ратаваць святыню ад агню. Калі прыбеглі да царквы, аказалася, што яна не гарыць, а ахутваецца дымам ад вогнішча, якое ўтварылася ад падпальвання кучы смецця.


Калі пачала гарэць "пасцель", агонь стаў падбірацца і да яе "гаспадара". Сатаніст-Кузьма адчуў гарачыню і прачнуўся. Пачуўшы людскія галасы і правільна ацаніўшы сітуацыю, ён у момант згрэбся з "пасцелі" і зрабіў ногі ў супрацьлеглы ад царквы бок.
Як кажуць у народзе, і смех, і грэх. А ўсяму віной праклятая выпіўка.


Праз пару дзён чарговая Радаўніца. Мы пойдзем да нашых продкаў і родных са справаздачай, як пражылі мінулы адрэзак часу, адведзены нам Стваральнікам, і планамі на будучыню. Панясем ім дары, хто якія палічыць патрэбнымі. Можа нехта па завядзёнцы прыхопіць спіртное. Але ці патрэбна яно там? Ці варта ператвараць могілкі ў месца для п’янства?

 

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі, вучоны-біёлаг Рыта Леві-Мальцынгін, якая ўжывала спіртное вельмі рэдка і памерла на 104 годзе жыцця, раіла нам:

" Не пейте водку на родных могилах,
Не оскверняйте водкой православный крест,
Не превращайте кладбище в притон разгула,
Для этого у нас других хватает мест.
Зачем кощунствовать над душами умерших?
Зачем топить их в водке и вине?
Им в мире том от этого не легче,
Что поминают их со стопкой на земле.
Живём безбожно мы, живём мы без молитвы,
А потому с безбожников какой же спрос?
И хлещем водку над крестом могильным,
Забыв о том, что на кресте был распят Христос.

 

Фадзей Шымуковіч.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 812
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта