Авторизация
 

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Христос воскрес! Воистину Воскрес!Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Скончыўшы саракадзённы пост, мы з вялікай радасцю сустракаем Свята Уваскрасення нашага Збаўцы Езуса Хрыста. Непасрэднымі ўдзельнікамі і першымі сведкамі Пасхальных падзей Хрыста сталі апосталы, і дзякуючы ім мы вызнаём праўду пра ўваскрасенне з мёртвых. 

 

Гэтая праўда змяніла жыццё апосталаў, якія паверылі і пераканаліся, што іх Настаўнік — гэта "Хрыстос, Сын Бога жывога" (Мц 16,16), Які ўваскрос і "…сядзіць праваруч ад Бога" (Гбр 10,12). Тая праўда і сёння павінна змяніць у першую чаргу жыццё тых, хто яе вызнае. Калі чуем у гэтыя дні радасны вокліч "Хрыстос Уваскрос!", то наш адказ — "Сапраўды Уваскрос!" — няхай будзе выразам моцнай веры ў тое, што Хрыстос сапраўды жыве, прабывае з намі "…ва ўсе дні аж да сканчэння веку" (Мц 28,20). Вызнаваць гэтую праўду ў сучасным свеце, які часта варожа настаўлены да хрысціянскіх каштоўнасцяў, нялёгка. Ёсць шмат краін, дзе і сёння расплатай за веру ва Уваскрослага Хрыста з'яўляецца пралітая кроў мучанікаў. Гэтай крывёю зусім нядаўна была багата акроплена і наша зямля. Таксама і для нас што-дзённае жыццё часта кладзецца на плечы непасільным крыжам: пошук працы, барацьба з невылечнай хваробай, здрада мужа ці жонкі, вызваленне ад алкагольнай ці наркатычнай залежнасці…


Ва ўсе вякі моц для знясення пакутаў і пераадолення цяжкасцяў хрысціянам давала вера ва Уваскрослага і прысутнага ў іх жыцці Збаўцы. Таму і нам няхай заўсёды спадарожнічаюць словы Хрыста, сказаныя Ім падчас Апошняй Вячэры: "…У свеце будзеце мець прыгнёт, але будзьце адважнымі: Я перамог свет"(Ян 16,33). І заўтра мы возьмем удзел у гэтай перамозе Божага Сына. Прайшоўшы праз браму смерці і вярнуўшыся да жыцця, Хрыстос скіроўвае да нас словы, як калісьці да Апосталаў: "Супакой вам" (Лк 24,36). Няхай жа гэты супакой заквітнее глыбокай верай, непахіснай надзеяй і трывалай любоўю ў жыцці кожнага з нас і дапаможа стаць па-сапраўднаму міласэрнымі, як наш нябесны Айцец!
Божага святла і радасці ў Дзень Вялікай Хрыстовай Пасхі! Хрыстос Уваскрос! Алелюя!


Святары Міёрскай парафіі:

пробашч ксёндз Крыштаф Міянкіна,

вікарыі Андрэй Таўрук
і Генадзь Добрук.

 

Христос воскрес! Воистину Воскрес!Небеса убо достойно да веселятся,
земля же да радуется,
да празднует же мир,
видимый же весь и невидимый;
Христос бовоста, веселие вечное.
Тропарь 1-й песни Пасхального канона

 

Дорогие братья и сестры!

C великой радостью, истинным ликованием и безмерной благодарностью ко Господу нашему Иисусу Христу сердечно поздравляем всех вас и ваших близких со священным и спасительным праздником — Светлой Пасхой Христовой!
ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ!

 

Весь православный мир ликует, встречая Воскресшего Христа. Сие радостное ликование приходит в каждый храм, в каждый дом, в душу каждого верующего человека. И это понятно: ведь нет большей радости для христианина, чем та весть, что Христос, в Которого мы верим, победил смерть, победил ад, победил последствия людских беззаконий и открыл дверь в Царство Божие!


Пусть этой нескончаемой радостью наполнится вся наша жизнь. Принимая созидающую любовь Спасителя, будем делиться ею с теми, кто страдает и испытывает лишения, кто нуждается в сострадании и простом человеческом внимании, будем дарить всем людям ликование о Христе Воскресшем и радость единения с Ним.


От всего сердца желаем неиссякаемой помощи Божией во всех ваших трудах, крепости сил, утверждения духа, долгоденствия и мирного жития! Да озарит Господь наш Иисус Христос светом своего Воскресения наши жизненные пути, наполнит радостью наши души и подвигнет нас на дела веры и любви.
"Воскресения день, и просветимся торжеством, и друг друга обымем" и с любовию о Господе Воскресшем рцем друг ко другу:
"ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ!
ВОИСТИНУ ВОСКРЕСЕ!"


С благословением и любовию,
священники Миорского благочиния.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 982
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 695
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 655
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта