Авторизация
 

Пра веру і дабро ў Міёрскай СШ №3

О вере и добре в Миорской СШ №3Святары хрысціянскіх канфесій рэгулярна наведваюць СШ №3. Чарговая сустрэча благачыннага Міёрскай акругі протаіерэя Віктара Вабішчэвіча з вучнямі адбылася 22 лютага, напярэдадні Масленіцы і Вялікага паста.

 

Цяпер не толькі праваслаўныя рыхтуюцца да рэлігійнага і народнага свята, прысвечанага мацаванню роднасных, сяброўскіх, суседскіх адносін,
за якім наступіць час добрах спраў, пакаяння, самааналізу і малітвы. Менавіта з азначэння асаблівасцей моманту пачаў размову са школьнікамі айцец Віктар. А яшчэ з важнасці мацавання духоўнасці, вернасці запаветам Божым.

 

У свеце нямала несправядлівасці, гвалту, войн, нават у недалёкіх нам краінах. Яны набываюць размах, пачынаюць вяршыць чалавечыя лёсы там і тады, дзе і калі пачынаецца разброд у душах, у веры, губляюцца маральныя арыенціры, набываюць сілу індывідуалізм, імкненне да багацця і ўлады любымі шляхамі. У такія мясціны і дзяржавы прыходзяць грамадская нестабільнасць, несправядлівасць і беды, пачынаюцца прыродныя катаклізмы. Прыкладаў дастаткова. Чаму так адбываецца?


О вере и добре в Миорской СШ №3Наглядна праілюстраваць адказ на гэтае пытанне святару дапамаглі прытчы: усё здзяйс-няецца па нашых заслугах ці грахах, кожны ат-рымлівае па сваіх справах. Гэтым і трэба кіравацца ў жыцці.

 

Усе мы розныя. Каб жыць у міры і згодзе, неабходна прытрымлівацца пастулата, які засведчаны ва ўсіх рэлігіях: не рабі іншаму таго, чаго не жадаеш, каб рабілі табе. Таму да месца была спасылка на вялікага Энштэйна, што няма холаду—ёсць недахоп цяпла, няма цемры—ёсць недахоп святла і зло—гэта адсутнасць нашай дабрыні. Беды прыходзяць, калі людзі шмат грашаць, паддаюцца спакусам.
Святар засцярог маладое пакаленне ад спакусаў сучаснасці, залішняга захаплення новымі тэхнікай і тэхналогіямі, усім незвычайным. Заклікаў цаніць традыцыйнае народнае, духоўнае і маральнае.


У заключэнне яму давялося адказваць на пытанне цікаўных вучняў, чаму выбраў шлях служэння Богу. Таму, што гэты напрамак перамог у душы пры выбары: служыць Радзіме ў якасці пагранічніка ці Богу як святар.
За цікавую гутарку благачыннаму падзякавала дырэктар школы Валянціна Атрошка. Дружнымі воплескамі праводзілі вучні.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 398
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 554
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 574
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 905
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта